Здароўе11

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі

Вынікі новага даследавання прадэманстравалі, што багатыя кальцыем прадукты зніжаюць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі. Але не толькі яны.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Рак тоўстай кішкі стаў самым распаўсюджаным анкалагічным захворваннем у Беларусі. У шматлікіх даследаваннях навукоўцы выявілі, што гэтай негатыўнай тэндэнцыі спрыяе рацыён харчавання, багаты на ўльтраапрацаваныя прадукты, алкаголь і перапрацаванае мяса.

Новае даследаванне брытанскіх вучоных, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Nature Communications, дазволіла выявіць прадукты, спажыванне якіх зніжае рызыку гэтага захворвання. Для гэтага яны прааналізавалі даныя аб дыеце больш за паўмільёна жанчын, якая ўключала 97 прадуктаў і розных пажыўных рэчаў. Сярэдняя працягласць перыяду аналізу склала 16 гадоў.

На першым месцы па карысці апынуліся прадукты, багатыя кальцыем. Даследчыкі выявілі, што спажыванне дадатковых 300 міліграмаў кальцыю кожны дзень звязана са зніжэннем рызыкі рака прамой кішкі на 17%.

Шклянка малака (200 грамаў) у дзень зніжае яе ў сярэднім на 14%, а 50 грамаў ёгурту — на 8%. Прычым у еўрапейцаў, эвалюцыйна адаптаваных да спажывання малака, гэты эфект аказаўся яшчэ больш выражаным (зніжэнне рызыкі на 40% пры штодзённым спажыванні 200 грамаў малака).

Ахоўны эфект кальцыю тлумачыцца тым, што ён звязвае жоўцевыя і тлустыя кіслоты ў кішэчніку, зніжаючы іх канцэрагенны эфект, а таксама ўмацоўвае слізістую абалонку кішэчніка.

Як адзначаюць аўтары, ахоўныя ўласцівасці малака і ёгурту звязаны не толькі з наяўнасцю ў іх кальцыю, але і такіх пажыўных рэчываў, як магній, калій, фосфар і рыбафлавін. У той жа час ніякага станоўчага эфекту не прадэманстравалі марожанае і сыр.

Іншымі прадуктамі і пажыўнымі рэчывамі, якія зніжаюць рызыку рака тоўстай кішкі, хоць і ў меншай ступені, з'яўляюцца шматкі для сняданку, садавіна і цэльназерневыя прадукты, якія багатыя на клятчатку, фоліевую кіслату і вітамін С.

Як тлумачаць навукоўцы, асноўны ахоўны эфект звязаны менавіта з клятчаткай, якая павялічвае аб'ём калавых мас, паскарае транзіт ежы праз кішэчнік і зніжае канцэнтрацыю патэнцыйна канцэрагенных рэчываў, памяншаючы іх уздзеянне на сценкі кішэчніка.

Акрамя таго, клятчатка ў працэсе ферментацыі ў тоўстай кішцы ўтварае кароткаланцуговыя тлустыя кіслоты, якія зніжаюць кіслотнасць і падаўляюць утварэнне шкодных жоўцевых кіслот. Таксама ахоўныя ўласцівасці могуць быць звязаны з іншымі карыснымі кампанентамі, што змяшчаюцца ў гэтых прадуктах.

У той жа час даследаванне пацвердзіла існуючыя даныя аб сувязі алкаголю, чырвонага і перапрацаванага мяса з рызыкай захворвання на рак тоўстай кішкі.

Так, дадатковыя 20 грамаў алкаголю ці адзін вялікі келіх віна ў дзень павялічваюць рызыку гэтага захворвання на 15%. А штодзённае спажыванне 30 грамаў чырвонага і перапрацаванага мяса (каўбасы) — на 8%.

Каментары1

  • Молокофил
    17.01.2025
    Я в списке. Пью молоко каждый день. И много. Примерно по 200- 500 грамм.

Цяпер чытаюць

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё16

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае7

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

Двух беларусаў і літоўца затрымалі ў Італіі са скрадзеным Ferrari2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё16

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць