Грамадства1616

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Праекціроўшчыкі прадставілі 5 варыянтаў, як звонку будзе выглядаць станцыя метро на плошчы Бангалор у Мінску. Ідэі ацанілі члены архітэктурна-горадабудаўнічай рады, піша «Мінск-Навіны».

Канструктыўнае рашэнне будучага збудавання ўжо вызначана і ўзгоднена з «Дзяржбудэкспертызай», а вось знешні выгляд праектны інстытут вырашыў вынесці на абмеркаванне экспертаў.

Папярэдне галоўны архітэктар праектаў Юрый Мацяш расказаў, што рыхтавалася шмат версій. Аднак на суд рады вынеслі пяць варыянтаў.

Габарыты вентшахты — 32 × 22 × 6 м, яна інтэграваная ў інтэр'ер станцыі «Парк Дружбы народаў», якая ў перспектыве будзе перасадачнай на 4-ю лінію падземкі. Будова крыжападобная па форме, уверсе — два зенітныя ліхтары, якія даюць верхняе святло. Яна немаленькая і стане акцэнтам. Таму важна, як будзе выглядаць на пляцы.

Што прапанавалі спецыялісты

Варыянт 1

Мінімалістычна. Плануецца не хаваць шахту або не дэкараваць яе з гэтай мэтай, а пакінуць бетонныя канструкцыі ў цёмна-шэрым колеры. 

Варыянт 2

Адрозніваецца тым, што фасад абліцоўваецца керамагранітам або робіцца так званае спайдэрнае шкленне, што палягчае збудаванне. Спайдэрнае шкленне фасадаў — спосаб мацавання шкляных панэляў да фасада будынка з дапамогай спецыяльных кранштэйнаў, якія называюць спайдэрамі. Яны маюць своеасаблівую форму павука.

Варыянт 3

У такой версіі прапануецца адцягнуць увагу ад канструкцыі. Улічваючы, што побач знаходзіцца парк Дружбы народаў, архітэктары вырашылі развіць тэму і стварыць на плошчы круглыя ​​каралі з флагштокамі, дзе размесцяцца сцягі дружалюбных дзяржаў. У цэнтры — беларускі. Сам масіў венткамеры схаваюць калонападобныя туі.

Варыянт 4

Вакол збудавання — своеасаблівы пояс, які абмяжоўвае доступ да аб'екта і, як шырма, затуляе яго з розных бакоў. На паверхнях, што агароджваюць канструкцыі, можна напісаць слова «сяброўства» на розных мовах. Флагштокі ў гэтай версіі захоўваюцца.

Варыянт 5

Тут з'яўляецца Курган дружбы, схілы якога цалкам схаваюць вентшахту. Таксама на схілах задуманы квадратныя ўстаўкі з жывой расліннасцю (трава, мох). Такі варыянт уладкавання дае магчымасць пад'езда спецтэхнікі для абслугоўвання аб'екта. А аблічча кургана за кошт спалучэння матэрыялаў набудзе візуальную лёгкасць, мяркуюць праекціроўшчыкі. 

Што сказалі эксперты

Падчас абмеркавання члены архітэктурна-горадабудаўнічай рады аднадушна прызналі недарэчным рашэнне са сцягамі.

«Незразумелы мемарыял. Навошта ён? Тым больш непадалёк на вул. Арлоўскай знаходзіцца плошча Дзяржаўнага сцяга», — заўважылі выступоўцы.

Нехта з экспертаў звярнуў увагу, што калі спыняцца на варыянце з курганам, то лепш яго выканаць у выглядзе землянога адхону.

А вось версія са шкляным фасадам не самая аптымальная, паколькі ў вячэрні час адлюстраванне святла фар здольнае асляпляць аўтамабілістаў. 

Прагучалі і іншыя меркаванні: «Каб абыграць венткамеру, патрэбны цікавыя ландшафтныя прыёмы», «Не трэба нічога хаваць, хай аб'ект застаецца бачным, але вакол яго неабходна зрабіць добрую пейзажную кампазіцыю», «Можна «пайграць» з рэльефам вакол і не абавязкова паўтараць форму круга».

Вынікі падвёў галоўны архітэктар сталіцы Віктар Гуцько, сказаўшы, што прадстаўленым варыянтам неабходна дадатковая прапрацоўка, паколькі на сёння рашэнне не знойдзена.

Каментары16

  • Шофер
    13.01.2025
    Хозяйство на клумбе должно быть максимально компактное и незаметное, чтобы не перекрывать обзор на другую сторону перекрёстка!☝️
  • .
    13.01.2025
    То будка для шпіца Умкі.
  • Мх
    13.01.2025
    Зусім ўжо звар'яцелі са сваім калгасным "патрыяцізмам": трэба яшчэ крыжаванне зрабіць у форме межаў Беларусі або СССР, паставіць якога салдата з мячом і дзяўчынай у руках, паставіць савецкія памежныя слупы ўзору 1941 года, замест БЧБ дарожных знакаў, ну і знакі "40" каб стаялі за 5 км да "манумента" ва ўсе бакі. Не, каб спраектаваць нармальную транспартную развязку, падыйсці да справы так бы мовіць утылітарна і карысна для горада, хочуць зрабіць чарговы нафіг нікому не патрэбны"помнік".

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць