Грамадства44

Памёр Якуб Лапатка

Перакладчыку «Калевалы» на беларускую і адданаму аўтару «Нашай Нівы» было 80 гадоў.

Якуб Лапатка ў 2012 годзе. Фота Wikimedia Commons

Якуб Лапатка, перакладчык на беларускую з фінскай, іспанскай, англійскай, французскай, лацінскай ды іншых моваў, памёр сёння ў Хельсінкі. Яму было 80 гадоў.

Да самай смерці ён працаваў над беларускім перакладам «Песні пра Сіда» з іспанскай мовы.

Новае выданне ягонага перакладу «Калевалы» якраз рыхтуецца ў Мінску.

Якуб Лапатка быў з таго пакалення, якое захавала беларускасць ва ўмовах савецкага паняволення, і працягваў служыць беларускай справе нават у эміграцыі. Ён расказваў беларусам пра Фінляндыю, ён рэтрансляваў досвед фінскага народа, які выстаяў і вытрымаў удар савецкіх захопнікаў.

Якуб Лапатка быў слаўны і тым, што ў 1991 годзе менавіта ён, тагачасны дэпутат Наваполацкага гарсавета, пасля паразы маскоўскага путчу зайшоў у кабінет першага сакратара гаркама КПБ Алега Захаранкі, папрасіў таго пакінуць памяшканне і ўласнаручна апячатаў яго.

Якуб Лапатка быў заўзятым карэспандэнтам «Нашай Нівы». Яго захапляльна цікавыя допісы пра Фінляндыю, а таксама на моўныя і гістарычныя тэмы вы знойдзеце тут ніжэй. Перачытайце іх: яму там гэта будзе прыемна.

Каментары4

  • Брэст
    30.12.2024
    Светлая памяць добраму чалавеку!
  • new-polack
    30.12.2024
    Дзякуй за навуку. Павага годнаму чалавеку. Няхай зямля будзе пухам.
  • Імя
    31.12.2024
    Светлая памяць.

    P.S. Дзякуй за падборку тэкстаў. Хоць і падалі яе неналежным чынам.

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць