Разведка Паўднёвай Карэі ацаніла страты КНДР у расійска-ўкраінскай вайне
Пхеньян збіраецца адправіць яшчэ вайскоўцаў на вайну ва Украіну.

Візіт дэлегацыі Мінабароны Расіі ў Пхеньян. Фота: KCNA.kp
Страты КНДР у вайне Расіі супраць Украіны дасягнулі 1100 чалавек, паведамляе Yonhap са спасылкай на звесткі Нацыянальнай разведвальнай службы Паўднёвай Карэі (NIS).
Удакладняецца, што гаворка ідзе пра колькасць «ахвяр сярод вайскоўцаў», то-бок, імаверна, маюцца на ўвазе загінулыя салдаты.
Тым часам у Аб’яднаным камітэце начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі заявілі, што Пхеньян рыхтуецца адправіць у Расію дадатковыя сілы і ваенную тэхніку, каб падтрымаць яе армію на полі бою.
Адначасова будуць пастаўленыя 240-міліметровыя ракетныя і 170-міліметровыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.
Каментары