Ежа55

«Як з салёнай карамеллю». Беларус апублікаваў рэцэпт папулярнага дубайскага шакаладу, але з дранікам

Апошнім часам усе вакол памяшаліся на дубайскім шакаладзе. Дэсерт з фісташкавым начыннем спачатку прадаваўся ў Дубаі, але, дзякуючы маркетынгу і блогерам, стаў вядомым на ўвесь свет, і вось ужо яго прадаюць на розных інтэрнэт-пляцоўках і ў кандытарскіх.

Беларускі тыктокер вырашыў дадаць прысмаку нацыянальнага каларыту — так на свет з’явіўся дубайскі шакалад з дранікам.

Яго пакрокавым рэцэптам хлопец падзяліўся ў відэа.

@kastusjakkalinouski Як вам?) @Алена Браніславаўна @Майстэрня сапраўднага шакаладу #Belarus #Biełaruś #Беларусь #белтыкток #Homiel #гомель ♬ original sound - KastusjakKalinouski

У каментарах многія ўхвалілі ідэю: «Ёсць сала ў шакаладзе, а ў нас будзе дранік»; «Шакалад — смачна, дранікі — смачна, не бачу праблемы».

Нехта папраўляў хлопца: «Гэта ўжо наш беларускі шакалад, а не дубайскі».

Скрыншот: @kastusjakkalinouski

Не абышлося і без вечных спрэчак: «Вы не на той тарцы бульбу натаркавалі».

Сам блогер пасля дэгустацыі адзначыў, што бульба ў дэсерце амаль не адчуваецца: «Гэта як шакалад з салёнай карамеллю».

Адзначым, што гэта ўжо не першая спроба аб’яднаць беларускі папулярны прадукт з сусветным трэндам. Так, тыктокерка Крысціна не так даўно эксперыментавала са спалучэннем шакаладу і таўканіцы — бульбянога пюрэ.

@murka_milliard

Как тебе такое, Кокобай! Белорусский дубайский шоколад с начинкой из картошки

♬ оригинальный звук - Кристина. Минск

Крысціна адзначыла, што такі дэсерт будзе цудоўным сувенірам з Беларусі, пра які «ніколі не забудуць». Пры гэтым гатуецца ён усяго за 30 хвілін. Але на смак… «Есці немагчыма», — каментавала дзяўчына.

Каментары5

  • Андрусь
    19.12.2024
    Але як жа я рады, што ў нас тады з'явіўся гэты Кастусь! Нават трошкі ганаруся. Так хочацца, каб у яго ўсё было добра.
  • ганарыцеся...ганарыцеся
    20.12.2024
    але ж ідэю ваш Кастусь у Крысціны скраў
  • да?
    20.12.2024
    для вас беларускамоўная кітаянка, зімбабвійка будзе беларускай. ось так?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць