Грамадства3636

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Канал Рамана Пратасевіча апублікаваў фота Марыі Калеснікавай з бацькам. 

«Сёння сустрэліся з Марыяй» — падпісаў апублікаванае фота Пратасевіч. 

Сустрэча Калеснікавай з татам адбывалася ў турэмнай бальніцы. Былыя палітзняволеныя пазналі антураж месца здымкаў. 

Невядома, ці Калеснікава зараз праходзіць лячэнне, ці яе прывялі з памяшкання камернага тыпу, дзе, хутчэй за ўсё, утрымліваюць.

Апошні раз Марыя і яе тата бачыліся ў снежні 2022.

23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў карэспандэнту ВВС Стывену Розэнбергу, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў. 

Таксама Лукашэнка тады адказаў на пытанне пра магчымае памілаванне для Марыі. 

«У нас ёсць закон: чалавек усвядоміў сваю віну, ён звярнуўся да прэзідэнта (як і ў многіх іншых краінах) з просьбай аб памілаванні — ну што ж, мы разгледзім. Калі будзе такі зварот Калеснікавай, я абавязкова разгледжу», — сказаў Лукашэнка.

Марыя Калеснікава, асуджаная на 11 гадоў калоніі, адбывае пакаранне ў Гомельскай ПК-4. Апошні ліст ад яе родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. Да Марыі ўвесь гэты час не мог трапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі. 

Каментары36

  • Кебаб
    12.11.2024
    Таракан рашыў жопкай павіляць перад трумпам?🤔
  • Ёсік
    12.11.2024
    Які зьдзек. Гледзячы на фоты праз павялічальнае шкло, ці фільтры наклалі, ці твар адтынкавалі, што не дакулупаешся. Бацькаў выгляд нейкі "штучны", калі так можна сказаць, а Марыя ўсьміхаецца, здаецца, пераступаючы праз сябе. І вось галоўнае пытаньне, а чаму фотачкі выкладае зваршчык дубайскі, васкрасенскаму не дазволілі?
  • Жора
    12.11.2024
    Жора, нешта новае - рэдагаванне каментароў замест публікацыі ці адмовы ў публікацыі. Прывіт, цэнзар з нажніцамі.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць