Музыка22

Таццяна Грыневіч выдала кнігу з навагоднімі песнямі

Бліжэйшыя навагоднія святы беларусы будуць з прыгожымі, святочнымі песнямі. Іх напісала музыка, спявачка і нястомны папулярызатар беларускай культуры Таццяна Грыневіч, якая зараз жыве ў Турцыі, паведамляе радыё «Рацыя».

Да Новага году гэтую цудоўную калекцыю сваіх навагодніх песень яна сабрала пад вокладку адмысловай кнігі і выдала яе ў Варшаве. «На святах беларусы павінны спяваць», — кажа Таццяна.

«Песні агучаныя і выкладзеныя на ютубе. Ёсць QR-код і з дапамогай яго можна праслухаць іх. Таму, маючы гэтую кніжачку, можна пачытаць вершы сваім дзецям і сабе для настрою, можна уключыць з QR-кода і паслухаць гэтыя вершы ў выглядзе песняў. І яшчэ можна ўлучыць толькі музыку да гэтых песняў і самі песні паспяваць, таму што там дададзена таксама караоке».

Выдадзеная Таццянай Грыневіч кніжка з навагоднімі песнямі называецца «Гэй ты, братка Новы годзе». Сродкі на яе выданне збіраліся на платформе «Гронка». Неўзабаве кніга з’явіцца ў беларускіх кнігарнях у Польшчы і Літве.

Каментары2

  • Ёсік
    28.10.2024
    Але не ў Беларусі. Дзе ты, гарант Канстытуцыі? Што з Беларусьсю зрабіў, што хутка не пабачым і не пачуем мовы роднай. ТЮГ ужо расейскамоўны, куды шчэ свае пачварныя канцавіны ўсунеце. Канешне, вельмі заняты, усё па самітах ды на дыван да пуціна, вырашыў, што вялікі сусьветны палітык. А ты, Аляксандр Рыгоравіч, прышчык, такі, курва, маленькі нечаканы гнайнік, нікому ты нецікавы, бо нічога зь сябе не ўяўляеш. Тое, што абклаўся ўзброенымі цэрберамі не дае табе права называцца палітыкам. Не ведаеш ты ні таты свайго, ні дзеда, аб якім ляпаеш ля крыніцы, байструк, адным словам.
  • Перадайце Белсату
    28.10.2024
    Белсату хто-небудзь перадайце, каб уключылі беларускія песні ў навагоднюю праграму.
    І хто ў нас яшчэ навагоднія стрымы ладзіць?

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць