Грамадства5151

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах

Кіраўнік ліквідаванага ўладамі Руху «За свабоду» паведаміў у сацсетках, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.

«Даслаў у ЦВК заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Фармальных абмежаванняў не маю. Крымінальныя справы заводзіліся, але ніводная з іх так і не была даведзена да рашэння суда.

Сабраць 100 тысячаў подпісаў сярод 300 — 500 тыcяч пакінуўшых Беларусь грамадзян лічу цалкам магчымым. Паглядзім, што далей будзе», — напісаў Губарэвіч у фэйсбуку.

Насамрэч, фармальныя абмежаванні ёсць. Пасля зменаў у Канстытуцыю, якія Лукашэнка ўнёс у 2022 годзе, кандыдат у прэзідэнты павінен пражыць не менш за 20 гадоў у Беларусі непасрэдна перад выбарамі і не мець ДНЖ іншай краіны.

Юрась Губарэвіч вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе. У чэрвені таго года быў асуджаны на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне», пасля чаго лідар Руху «За свабоду» зняўся з выбараў.

Сёння Губарэвіч з'яўляецца Адказным па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Нацыянальным антыкрызісным упраўленні.

Каментары51

  • Жора
    28.10.2024
    От жа ж грант-клоўн.
  • ПОЗОР!
    28.10.2024
    Все кто участвует в "выборах" в любом качестве - предатели народа.
    ЛЮБОЕ участие в "выборах" в существуюших условиях - будет на 100% подстроено и использовано в личных целях клики.
  • Anatol Starkou
    28.10.2024
    Некалі тав Міля сутыкнуў ілбамі двух маладых ЗА Свабодаўцаў, пад шум колаў быццам бы дэмакратычных бчб выбараў у бчб Руху. Але гэта было Міля-шоу.
    Сёння ніхто не ўспомніць імя другога удзельніка таго шоу, а вось пераможца "ідзе" на выбары прэзідэнта РБ 2025.

    Несур'ёзныя людзі ў той пераможнай частцы Руху За Свабоду.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць