Здароўе1010

Што не так з пірожным «Карзіначка»? Доктарка расказала, што катэгарычна нельга есці цяжарным

У спіс трапілі прадукты, на склад якіх шмат хто не звяртае ўвагі.

Скрыншот сторыс у інстаграме

Папулярная беларуская гінекалагіня Марыя Такунова растлумачыла падпісчыцам у інстаграме, чаму для цяжарных можа быць небяспечным папулярнае пірожнае.

Высветлілася, што не кожная «Карзіначка» патэнцыйна небяспечная для цяжарных. Але перад тым, як набыць такое салодкае да чаю, трэба ўважліва паглядзець яго склад. У тым пірожным, якое трапіла ў рукі доктаркі, у складзе крэму быў пазначаны сыры курыны бялок. Цяжарным катэгарычна нельга есці сырыя яйкі праз небяспеку заразіцца сальманелёзам.

Па той жа прычыне трэба ўдакладняць склад «Тырамісу» — бо ў класічным рэцэпце дадаюць сырыя яйкі. А ад яек Бенедыкт на час цяжарнасці варта адмовіцца цалкам. Усе прадукты жывёльнага паходжання, якія есць цяжарная, павінны быць тэрмічна апрацаваныя.

Доктарка-блогерка звярнула ўвагу на некалькі невідавочных момантаў.

— Прамысловыя сыры часцей за ўсё вырабляюцца з пастэрызаванага малака, значыць іх можна есці. Калі купляеце хатнія (фермерскія) сыры, удакладняйце, з якога малака яны зроблены — сырога або пастэрызаванага. Чытайце апісанне на бляшанках з ікрой. Проста замарожаную ікру цяжарным нельга. Пастэрызаваную можна.

Яна таксама адзначыла:

— У матуль, якія кормяць грудзямі, такой забароны няма. Можна есці тартар, сушы і заядаць пірожнымі з бялковым крэмам з сырых яек.

Але вядома, у здаровых межах.

Каментары10

  • Блаблабла
    26.10.2024
    пірожынка, усе. Оптам і ў розніцу))
  • Never again
    26.10.2024
    Вот поэтому я и ненавижу "это прекрасное состояние в жизни каждой женщины". Мало того, что разваливаешься по частям, так ещё и нельзя ничего.
  • Рыдаю
    26.10.2024
    На святое покусились - на корзиночку((((

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць