Каханне і сэкс

Фліртавалі так? А вось ніколі так не рабіце

Новае даследаванне паказала, што такія дзеянні могуць максімальна нашкодзіць.

jealousy рэўнасць ревность
Ілюстрацыйны здымак. Фота: bymuratdeniz / Getty Images

Некаторыя людзі лічаць, што рэўнасць і ўласніцкія пачуцці — гэта прыкметы палымяных адносін. Аднак эксперты папярэджваюць, што флірт з іншымі, каб выклікаць рэўнасць у свайго партнёра і «падагрэць» адносіны, можа прывесці да страты самага дарагога чалавека.

Як піша Daily Mail, навукоўцы з Універсітэта Райхмана ў Тэль-Авіве правялі тры розныя даследаванні, каб вывучыць, як людзі рэагуюць на праяву цікавасці да іх партнёра з боку іншых. Больш за 500 удзельнікаў, якія знаходзяцца ў сур'ёзных адносінах, былі пастаўленыя ў сітуацыі, калі з іх партнёрам фліртавалі або нейтральна размаўлялі.

Удзельнікаў даследавання прасілі ацаніць тры аспекты іх пачуццяў і паводзін у дачыненні да партнёра: па-першае, іх сэксуальнае жаданне да партнёра; па-другое, іх цікавасць да захавання адносін; і, па-трэцяе, іх гатоўнасць змагацца за адносіны і супрацьстаяць таму, хто спрабаваў заваяваць іх партнёра.

Аналіз вынікаў даследавання, апублікаваны ў The Journal of Sex Research, паказаў наступнае: калі іншыя людзі праяўлялі цікавасць да партнёра ўдзельніка, у самога ўдзельніка зніжалася матывацыя ўкладацца ў адносіны, а сам партнёр пачынаў успрымацца як менш сэксуальна прывабны.

Як тлумачаць аўтары, калі чалавек адзінокі, увага з боку іншых да патэнцыйнага партнёра можа разглядацца як пазітыўны сігнал, які сведчыць пра яго прывабнасць. Аднак калі чалавек ужо знаходзіцца ў сур'ёзных адносінах, то такая ўвага з боку іншых можа ўспрымацца як пагроза адносінам і выклікаць абарончыя рэакцыі.

Сутыкнуўшыся з «пагрозай» у выглядзе ўвагі з боку іншых да свайго партнёра, чалавек можа пачаць дыстанцыявацца ад яго, каб пазбегнуць эмацыйнага ўдару ў выпадку магчымага разрыву адносін.

Аднак, нягледзячы на гэта, у чалавека можа заставацца жаданне аказаць супраціў магчымаму суперніку, але яно больш звязана з пачуццём помсты або рэакцыяй у адказ на пагрозу, а не са шчырым імкненнем захаваць адносіны.

«Нашы вынікі паказваюць, што, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, спроба выклікаць цікавасць у партнёра шляхам прыцягнення ўвагі з боку іншых можа мець непрыемныя наступствы», — пішуць аўтары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць