У адным з мінскіх рэстаранаў частуюць сасіскамі з грэчкай. Але не ўсё так проста
У рэстаране «Пена дзён» з'явілася новая страва. Быццам дзве звычайныя вараныя сасіскі, лыжка кашы, трохі кетчупа — усё проста.

Але падвох нават не ў цане 11 рублёў, а ў тым, што насамрэч гэта замаскіраваныя глазураваныя сыркі, піша Onliner.by.
Ва ўстанове распавялі, што дэсерт складаецца з двух тварожных сыркоў са згушчонкай, белым шакаладам і какава-маслам. Падаюцца яны з грачаным папкорнам і клубнічным пюрэ.

Што ж, калі пойдзеце на тэст, не забудзьцеся захапіць сваю ссабойку — можна будзе пагуляць з сябрамі ў fake or cake.
Каментары