Навука і тэхналогіі22

Ілан Маск увёў публіку ў зман, бо яго робаты кіраваліся людзьмі — Bloomberg

Нядаўняя выстава прадукцыі кампаніі Tesla Ілана Маска, якая паказала публіцы і інвестарам новыя беспілотныя аўтамабілі і робатаў, азмрочылася тым фактам, што прасунутыя рухі цела «самастойных» гуманоідаў Optimus насамрэч аддалена рэгуляваліся супрацоўнікамі Tesla, пра што Маск змаўчаў.

Робаты-гуманоіды Optimus на нядаўняй выставе кампаніі Tesla «We, Robot» і кіраўнік кампаніі Tesla Ілан Маск. Фота: Tesla, Dimitrios Kambouris / Getty Images

Выданне The Bloomberg са спасылкай на супрацоўнікаў кампаніі Tesla даведалася, што прадстаўленыя на нядаўняй выставе мільярдэрам Іланам Маскам робаты-гуманоіды Optimus насамрэч аддалена кіраваліся людзьмі.

Маск на прэзентацыі We, Robot заявіў, што робаты Optimus, якія будуць каштаваць да 30 тысяч даляраў (амаль 96 тысяч беларускіх рублёў), з'яўляюцца аўтаномнымі пад кіраваннем штучнага інтэлекту і «ў недалёкай будучыні змогуць рабіць усё што заўгодна»: выгульваць сабаку, насіць пасылкі, паліваць расліны, наглядаць за дзецьмі, падстрыгаць газон, падаваць напоі і г.д.

На самой выставе некалькі гатовых экзэмпляраў Optimus танцавалі, разлівалі напоі для гасцей, давалі людзям руку і нават гулялі з імі ў камень-паперу-нажніцы.

Як аказалася, штучны інтэлект кантраляваў выключна хадзьбу робатаў, а астатнія функцыі — аператыўныя галасавыя адказы, жэстыкуляцыю, танцавальныя рухі і гульні — рэгуляваліся супрацоўнікамі Tesla, якія не знаходзіліся на выставе, расказалі Bloomberg крыніцы з кампаніі Tesla, блізка знаёмыя з сітуацыяй.

Адзін з робатаў-гуманоідаў Optimus за барнай стойкай падчас выставы We, Robot ад Tesla. Фота: Tesla

Аднак, нягледзячы на ўсё гэта, інвестары і эксперты ў цэлым засталіся незадаволеныя прэзентацыяй, дзе паказалі не толькі робатаў Optimus, але і новыя беспілотныя аўтамабілі Cybercab і Robovan. Па іх словах, усё, што яны ўбачылі, адносіцца да доўгатэрміновай перспектывы, а па сутнасці на сёння не было прапанавана нічога канкрэтнага.

Спецыялісты лічаць, што асартымент наяўнай прадукцыі Tesla састарэў і што новая выстава мала што змяніла ў непразрыстых сярэднетэрміновых перспектывах прыбытку. 

Ілан Маск даўно імкнецца стаць першым бізнэсменам, які напоўніць вуліцы гарадоў таксі-беспілотнікамі, але дагэтуль яму не ўдавалася перайсці ад слоў да спраў. Упершыню ён публічна загаварыў пра свае планы амаль 10 гадоў таму, паабяцаўшы, што да канца 2017 года амерыканцы змогуць карыстацца паслугамі робатаксі. У 2019 годзе ён заявіў, што да 2020-га на дарогах ЗША будзе адзін мільён такіх аўтамабіляў.

У 2024 Маск зноў запэўніў інвестараў, што ўжо ў наступным годзе таксі-беспілотнікі могуць стаць даступнымі ў Тэхасе і Каліфорніі, калі рэгулюючыя органы не будуць ствараць перашкоды. Тым часам мільярдэр паабяцаў, што масавая вытворчасць і продаж цалкам аўтаномных робатаў Optimus адбудзецца ў бліжэйшай будучыні.

Каментары2

  • бабруйчанін
    16.10.2024
    Ашуканцы " маркэтынгавыя" Джобс Ілона Маска)) ....
    Калі ні абяруць Трампа ..возьмуцца за ашуканца Ілону ...пі..пі Діді ад тэхналогій
  • 16.10.2024
    Ня падманеш - ня прадасцьі ))
    Што нашыя шахрайі , што той Маск )

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць