Паслы ЕС прыйшлі да будынка суда ў Рэчыцы, дзе заслухоўваецца справа Паліны Шарэнды-Панасюк
Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі.
Паслы ЕС прыйшлі да будынка суда ў Рэчыцы, дзе заслухоўваецца справа ад працягу зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк
«Сёння ў адным з судоў горада Рэчыца, Гомельская вобласць, адбудзецца суд над Палінай Шарэнда-Панасюк, якая несправядліва знаходзіцца ў зняволенні. Абвінавачванні супраць яе несправядлівыя і палітычна матываваныя.
Прадстаўніца Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама прадстаўнікі іншых дыппрадстаўніцтваў у Беларусі накіраваліся сёння да будынка суда, каб выказаць сваю салідарнасць з Палінай Шарэнда-Панасюк.
Той факт, што маці дваіх непаўналетніх дзяцей у Дзень маці, нягледзячы на ўжо адбыты турэмны тэрмін, вымушана зноў паўстаць перад судом, дэманструе бязлітаснасць беларускага рэжыму ў дачыненні да іншадумцаў.
Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі», — гаворыцца ў інфармацыі Пасольства ў фэйсбуку.

Каментары