Грамадства3030

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка

Ксенія Сабчак апублікавала сваё інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам, якое ўзяла ў Мінску.

Скрыншот відэа

Ён выгуляў яе па заводзе, дзе працуе, і расказаў, колькі зарабляе.

Пратасевіч кажа, што праверыў шмат вакансій і схадзіў на шмат сумоўяў. Многія адмаўлялі яму праз яго бэкграўнд.

У выніку спыніўся на вакансіі зваршчыка на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова. Маўляў, зваршчыкі ў сталіцы добра зарабляюць. Прайшоў навучанне, сумоўе і стаў працаваць. «І колькі ты зарабляеш?» — спытала Сабчак.

«2200-2500 рублёў», — сказаў Пратасевіч і хуценька перавёў у расійскія рублі: 65000—70000 расійскіх.

Сабчак спыталася, ці можна жыць на гэтыя грошы ў Мінску?

«Канечне, — адказаў Пратасевіч. — Я не здымаю кватэру, а жыву ў кватэры, якая засталася ад бацькоў. Мне нармальна».

@nashanivanews Раман Пратасевіч прызнаўся, колькі зарабляе на заводзе #деньги #зароботок #завод #работа #работяга #каменьщик #рубли #миллион #успех #удача ♬ Money, Money, Money (with Lahti Symphony Orchestra) - Rajaton

Ён таксама сказаў, што часам працуе ў суботы.

Пратасевіч дадаў, што лётаў у Дубай узяўшы адгулы і таксама за кошт ранейшых ашчаджэнняў.

Каментары30

  • Смотрите - парень стал королем а бчбшники г...ом
    14.10.2024
    Вот он пример успешного парня, за 2200 рублей сдал сотни тысяч людей, теперь он властелин их судеб.
  • Чарговы пракол прапаганды
    14.10.2024
    А тут Пратасевіч хлусіў, што зваршчыкі зарабляюць па 9—10 тысяч.
    https://d1a5427vnfmk83.cloudfront.net/351672
    А цяпер кажа, што 2200-2500 рублёў.
  • Псалом 103:1-35
    14.10.2024
    Труд является даром от Бога, и для Его людей он будет благословен

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць