Ежа

Запечаны інжыр — рэцэпт

Сезон інжыру вельмі кароткі, таму атрымлівайце асалоду ад гэтых рэцэптаў, пакуль можаце.

Baked figs
Фота: endofthefork.com

Запечаны інжыр з мёдам і карыцай

  • 8 свежых інжыраў
  • 3 сталовыя лыжкі масла
  • ¼ шклянкі вадкага мёду
  • ¼ чайнай лыжкі молатай карыцы
  • 1 лімон
  • 2 сталовыя лыжкі фісташак (без шкарлупіны)
  • маскарпонэ / вяршкі / грэцкі ёгурт для падачы

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200ºC.
  2. Зрабіце крыжападобны надрэз у верхняй частцы кожнага інжыру, пераканаўшыся, што вы не праразаеце інжыр глыбей за палову. Пальцамі раскрыйце інжыр, як кветку.
  3. Пакладзіце інжыр у форму для запякання і дадайце каля чайнай лыжкі масла на кожны.
  4. Паліце зверху мёдам так, каб трохі яго трапіла на кожны плод.
  5. Пасыпце карыцай.
  6. Натрыце на кожны інжыр трохі лімоннай цэдры.
  7. Пасыпце інжыр фісташкамі.
  8. Запякайце 7-10 хвілін, пакуль інжыр не стане мяккі, а масла не растворыцца ў мёдзе.
  9. Падавайце цёплым з абраным вамі сметанковым інгрэдыентам: сырам маскарпонэ, вяршкамі ці грэцкім ёгуртам.

Запечаны інжыр з блакітным сырам

На 4 порцыі:

  • 8 свежых інжыраў
  • 50 грамаў сметанковага сыру
  • 50 грамаў блакітнага сыру
  • ½ чайнай лыжкі семечак фенхелю (або кмену), падсмажаных і здробненых
  • 1 зубчык часныку, здробнены
  • дробна нацёртая цэдра паловы лімона
  • 1 сталовая лыжка свежага лімоннага соку
  • марская соль і свежамолаты чорны перац
  • бальзамічны воцат
  • вадкі мёд

Для падачы

  • 8 лустачак прашута
  • жменя лісця рукалы ці салатнай зеляніны

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да максімальнай тэмпературы.
  2. Зрабіце крыжападобны надрэз на верхавіне кожнага інжыру, разрэзаўшы яго да паловы так, каб бакі раскрыліся як пялёсткі. Пакладзіце плады ў злёгку змазаную форму для выпечкі, досыць вялікую, каб яны свабодна змяшчаліся.
  3. Змясціце сыр, фенхель (кмен), часнок, цэдру лімона і сок у кухонны камбайн і добра змяшайце. Пасаліце.
  4. Напоўніце кожны інжыр лыжкай сырнай сумесі.
  5. Паліце інжыр бальзамічным воцатам і мёдам і дадайце ў форму для запякання 2 сталовыя лыжкі вады.
  6. Запякайце інжыр, пакуль сыр не расплавіцца і не пачне злёгку пузырыцца (але сачыце, каб сыр не пачаў падгараць).
  7. Дайце інжыру пастаяць некалькі хвілін перад падачай. Пакладзіце па 2 плады на кожную сервіравальную талерку, упрыгожце прашута і лісцем салаты. Апырскайце сокам з патэльні і пасыпце кожны молатым чорным перцам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць