Музыка1212

«Гэты трэк зразумеюць толькі беларусы». Дыджэй ператварыў усім знаёмую мелодыю з прагнозу надвор’я ў тэхна

Атрымаўся сапраўды настальгічны хіт для тусовак.

Дыджэй Даня. Скрыншот тыктока 

Запіс з тэхна-рэйва ў начным клубе Modul Art Platform, які знаходзіцца ў будынку па Кастрычніцкай вуліцы, 16, выклалі ў тыктоку. Знаёмую ўсім беларусам інструментальную мелодыю з прагнозу надвор'я на ТБ малады дыджэй Даня ператварыў у трэк, які гайдае натоўп.

Трэк выклікаў усеагульнае захапленне: «Наш беларускі вайб!» Як заўважылі знаўцы, ягоная прыгажосць у прастаце — на мелодыю з прагнозу надвор’я ідэальна лягла прамая бочка.

@denskek Кто шарит тот поймет track: NPD-belorusski utrennik Ссылка на трек в шапке профиля @danya_npd ♬ оригинальный звук - denskek

Відаць, вялікую ролю ва ўспрыманні трэка адыграла настальгія. Многія падзяліліся сваімі ўспамінамі, як пад гэтую мелодыю збіраліся ў дзяцінстве ў школу. «Не думала, што пад яе так каўбасіць можа», — даюцца дзіву беларусы.

У каментарах запатрабавалі апублікаваць гэты шэдэўр цалкам на якой-небудзь платформе. Што і было зроблена. Трэк NPD — Belorusski Utrennik ужо даступны для праслухоўвання на платформе SoundCloud. 

Арыгінальная мелодыя была напісаная беларусам Ігарам Сацэвічам, музыкантам з джаз-бэнда Apple Tea. За тое, што яе выкарысталі як тэму папулярнай тэлеперадачы на канале АНТ, аўтар не атрымаў ніякіх аўтарскіх адлічэнняў. Пасля ягоную мелодыю прысвоіў і расійскі Першы канал.

Каментары12

  • Ну, вы мяне прабачце
    26.08.2024
    Якая ***ня. Ужо лепш тая рыба заліўная, чым "музыка" такая. Дафіга таленту трэба, каб такую ... сінтэзаваць. :)))
  • Этот
    26.08.2024
    Не понял от слова вообще. Значит не беларус.
  • ізвіліна
    26.08.2024
    норм, наркаманам зойдзе

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць