Нерухомасць44

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха

Раней самым высокім будынкам Мінска лічыўся ЖК «Лазурыт», што на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай.

Realt.onliner.by

Галоўны хмарачос Мінска, што ў раёне «Мінск-свет», «узяў» усе свае 42 ўзроўні. З 40 да 42 паверхаў будынак «скокнуў» за паўтара месяца. Цяпер бетонны «контур» закрыты, справа за больш прыемнымі воку гараджаніна працамі, а менавіта — мантажом фасада, піша Onliner.by.

Як распавяла ў эфіры тэлеканала АНТ дырэктар кампаніі «Дана Астра» Святлана Шчатко, на ўсіх будынках МФЦ (а гэта пяць стройных «слупкоў») упершыню ў краіне будзе выкарыстаная модульная сістэма фасадаў. «Гэта будзе панарамнае таніраванае шкленне, якое надасць новае аблічча кварталу», — адзначыла спецыяліст.

Работы на МФЦ ідуць кругласутачна, завяршыць праект забудоўшчык разлічвае ў 2027 годзе. «Свечкі» побач будуць адведзеныя пад бізнэс-апартаменты. А вось хмарачос будзе ўключаць у сябе офісныя плошчы, фітнэс-цэнтр, рэстаран. На самым версе размесціцца аглядная пляцоўка (яна дакладна стане месцам прыцягнення).

Фота: Realt.onliner.by

Зараз прадстаўнікі забудоўшчыка сканчаюць распрацоўваць канцэпцыю МФЦ, затым яны прадставяць яе свайму кіраўніцтву і далей будуць абараняць перад усімі профільнымі міністэрствамі. Абяцаюць у першую чаргу стварыць асаблівыя прававыя ўмовы для бізнэсу.

***

Самым высокім будынкам Мінска лічыўся ЖК «Лазурыт», што на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай.Яго вышыня — 138,6 м разам са шпілем. Дзве цэнтральныя секцыі маюць 37 паверхаў.

ЖК «Ветразь», што каля станцыі метро «Фрунзенская», мае 34 паверхі, вышыня складае 133 м з улікам тэхнічных надбудоў на даху і шпіля. Вышыня ўзроўню даху — 114 м.

Трэцяе месца было ў бізнэс-цэнтра «Роял Плаза» каля станцыі метро «Няміга». Ён пабудаваны ў 2014 г. Тут 33 паверхі, а вышыня будынка складае 130 м са шпілем. Затое дах — на 116 м, так што, калі вымяраць па ім, то «Роял Плаза» абыходзіць «Ветразь».

Каментары4

  • Меркаванне
    26.06.2024
    Навошта ў Мінску такія высокія дамы будаваць? Каб перакрыць праветрыванне гораду? Каб смурод і дым стаяў і не выветрываўся?
    Лепш бы будавалі па ўсёй Беларусі зручныя сучасныя домікі. За МКАДам таксама людзі жывуць!
    А то ўсіх у Мінск цягнуць, а іншыя рэгіёны стаяць пустыя.
  • Виктория
    26.06.2024
    На месте старого аэропорта нужен был Большой Парк с водоемами , с кафешками, с ФОЦ. Это с центре города создавало бы микроклимат и улучшало почву после самолетного свинца. И такой проект был. Но бандитской власти нужны деньги. Вот и все.
  • Влад
    26.06.2024
    Колхозаны превратили Минск в Шанхай!

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць