Вайна22

ГУР расказала, дзе расейцы закупляюць тэрміналы Starlink

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што Расея закупляе сродкі сувязі, у тым ліку і тэрміналы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink, для выкарыстання ў вайне ў арабскіх краінах.

У свежым радыёперахопе, апублікаваным ГУР, расейскія вайскоўцы абмяркоўваюць магчымасці набыцця тэрмінала спадарожнікавай сувязі Starlink.

 Па словах аднаго з суразмоўцаў, «арабы прывозяць усё: правады, вайфай, роўтар», а цана прылады Starlink складае 200 тысяч рублёў.

Першыя выпадкі выкарыстання гэтых тэрміналаў УС РФ пачалі фіксавацца яшчэ некалькі месяцаў таму. Днямі ГУР заявіла, што маштаб выкарыстання такой сувязі «пачынае набіраць сістэмны характар».

Ілан Маск назваў «катэгарычна нявернымі» паведамленні пра тое, што войска РФ выкарыстоўвае тэрміналы Starlink ва Украіне. «У шэрагу ілжывых навін сцвярджаецца, што SpaceX прадае тэрміналы Starlink Расеі. Гэта катэгарычна няправільна. Наколькі нам вядома, ні адзін Starlink не быў прададзены Расеі прама ці ўскосна», — напісаў Маск у сацсетцы X (былы твітар).

Каментары2

  • Маскі шоў
    13.02.2024
    Хто та урот
  • І зноў
    13.02.2024
    Не удивлюсь если вскроется что старлинки рашке продают украинские корпуционеры

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць