Музыка

Музыкі з Irdorath стварылі на чужыне новы гурт 

У Польшчы з'явіўся новы музычны беларускі калектыў — Olia Shnip Band. Аўтары праекта — Вольга Шніп і яе муж, былы палітвязень і музыка гурту Irdorath Антон Шніп.

Стваральнік «Дома творцаў» Сяржук Доўгушаў расказаў Свабодзе, што мэта праекту — падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў, дапамагчы ім. Па-першае, псіхалагічна рэабілітавацца, а па-другое — рэалізавацца творча. У выніку працы восьмай рэзідэнцыі і зʼявіўся новы музычны калектыў — Olia Shnip Band.

«Мы праводзім конкурс заявак, адбіраем менавіта рэпрэсаваных творчых асобаў. У восьмую па ліку рэзідэнцыю мы запрасілі менавіта аркестравых музыкантаў (струнныя, духавыя інструменты). Хтосьці раней працаваў у філармоніі, хтосьці ў оперным тэатры, хтосьці ў аркестры цырку, ёсць дзяўчына з Украіны.

Ідэя стварэння новага калектыву належыць Вользе і Антону Шніпам. На сцэне адначасова будуць 20 музыкаў. Гэта Варшаўскі вольны аркестр (Warsaw Freedom Orchestra) і гурт з шасці беларусаў.

На канцэрце будуць гучаць і соўл, і джаз, і госпэл (жанр духоўнай хрысціянскай музыкі), і фолк. На апошняй рэпетыцыі я пераканаўся, што гледачоў чакае штосьці буйное, неймавернае і грандыёзнае», — прызнаецца Доўгушаў.

«Святло і надзея»

Мультыінструменталіста, саўндпрадзюсара Антона Шніпа затрымалі 2 жніўня 2021 году разам з іншымі музыкамі фэнтэзі-фолк-гурта Irdorath (Надзеяй і Уладзімірам Калачамі, Пятром і Юліяй Марчанкамі) на лецішчы пад Менскам. У «аперацыі» ўдзельнічалі ўзброеныя байцы САХР і міліцыя.

Ягонай жонкі Вольгі цудам там не было — паехала раней павіншаваць бацьку з днём народзінаў. У снежні 2021 года Антона Шніпа асудзілі на паўтара года калоніі. Тэрмін ён адбываў у адной з самых жорсткіх папраўчых установаў — у Наваполацкай калоніі № 1. Там яму ўдалося сустрэцца з Віктарам Бабарыкам. Калі Антон вызваліўся, яны з Вольгай пераехалі ў Польшчу.

Вольга Шніп — оперная спявачка і кампазітарка. Займаецца музыкай з 6 гадоў, свой першы альбом запісала ў 11. Потым было шмат супольных праектаў з мужам.

«З астатнімі музыкамі мы пазнаёміліся ў Польшчы ў Доме творцаў. У кожнага былі свае ўласныя праекты: адзін працаваў у аркестры цырка, другі піяністам у аркестры тэатру оперы і балету, трэці — круты джазмэн, чацвёрты — у праектах цяжкай музыкі, чацвёрты — у фолк-бэндах. У кожнага вялікі досвед.

Падчас рэзідэнцыі мы стварылі такі бэнд: два клавішнікі (кожны са сваімі «прымочкамі«), бас-гітара, бубны, вакал). Да нас далучыліся музыкі з Варшаўскага вольнага аркестра — мы распісалі для іх партытуры). Уся музыка майго аўтарства: мы не абмяжоўваемся адным жанрам, лічым, што гэта арт-поп: туды ўваходзіць джаз, опера, рок-музыка — на любы густ.

Мы не бачым сябе ў агрэсіўнай барацьбе, мы хочам паказаць сваёй музыкай людзям святло, надзею, што трэба рухацца наперад», — дзеліцца Вольга Шніп.

Першы канцэрт Olia Shnip Band адбудзецца 18 студзеня ў Варшаве на вуліцы Pulawska, 114.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць