Грамадства2424

«Наша краіна — сямʼя, дзе ёсць «бацька». Качанаву ўзнагародзілі ордэнам 

Падчас форуму «Размова аб важным: шчаслівая сямʼя — моцная дзяржава» ў полацкім Сафійскім саборы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай уручылі ордэн святой праведнай Сафіі Слуцкай, паведамляе СТБ.

Наталля Качанава з ордэнам. Фота: Савет Рэспублікі

Як піша канал, такі форум — гэта сумесная ініцыятыва Савета Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царквы, прысвечаная «ўмацаванню статусу сямʼі і папулярызацыі традыцыйных каштоўнасцяў».

У Сафійскім саборы сабраліся шматдзетныя семʼі, дэпутаты, прадстаўнікі духавенства, сістэмы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай сферы — каля 300 чалавек. 

Спікеры гаварылі аб «умацаванні інстытута сямʼі, мацярынстве і дзяцінстве, адказным бацькоўстве, мерах па папярэджанні хатняга гвалту».

«Тыя дзяржавы, якія жывуць сваімі традыцыямі і робяць усё на карысць свайго народа, сёння спрабуюць зламаць. Але нашу краіну зламаць немагчыма, таму што мы адзіныя ў імкненні зрабіць усё самае лепшае для росквіту нашай дзяржавы. Наша краіна — сямʼя, дзе ёсць бацька, у якога ўсё жыццё прысвечана народу і краіне. Каб мы жылі ў міры і спакоі – і гэта тытанічная праца», — адзначылася новым выказваннем Качанава.

На сустрэчы Качанава ўручала падзякі. А пасля яна сама «за ўзаемадзеянне з праваслаўнай царквой» была ўзнагароджана ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. Узнагарода прысуджаецца «за працы на карысць праваслаўя».

Каментары24

  • нявеста Азаронка
    13.10.2023
    я перадумала жаницца на Грыши
    Качанава - мой идэал непарочнай нявесты
  • Вероятный
    13.10.2023
    А куда делась мацька?
  • пипеткин
    13.10.2023
    Боже, какие они все двуличные, ещё и церковь в придачу

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць