Здарэнні22

У Брэсце жанчына пяць гадоў працавала з двума расійскімі дыпломамі. Выявілася, што абодва фальшывыя

Жанчына пяць гадоў прапрацавала ў адной з арганізацый Брэста. І ўсё было ў яе добра, але калі аднойчы яе вырашылі перавесці на іншую пасаду, то, правяраючы дакументы, у іх сапраўднасці засумняваліся.

Для праверкі сапраўднасці расійскіх дыпломаў была прызначаная судовая тэхнічная экспертыза дакументаў, якая высветліла, што абодва дакументы фальшывыя. Вадзяныя знакі на бланках дыпломаў імітаваныя, а серыйныя нумары надрукаваныя на каляровым прынтары.

«Пра тое, што дыпломы падробленыя, паводле слоў жанчыны, яна не ведала. Вышэйшую адукацыю яна атрымлівала дыстанцыйна праз агенцтва, якое забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных ВНУ Расійскай Федэрацыі і іншых краін», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Каментары2

  • бабруйчанін
    14.08.2023
    Працавала 5 год і..нічога з гэтай канторай ні здарылась???
    Узгадал саудєпаускі анекдот
    Замежнік на прадпрыемстве бачыць пад шафэ градусам працуе токарь
    А еслі стакан выпьете сможыте работать Да
    А два а три А бутылку??? В конце концов спрашывает сможыте??
    Так работаю жэ
  • дэ Кан
    15.08.2023
    Лукашэнка гісторык з сапраўдным дыпломам. І што? Скарыну ў Піцеры знайшоў.

Цяпер чытаюць

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё10

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

Двух беларусаў і літоўца затрымалі ў Італіі са скрадзеным Ferrari2

Радаслаў Сікорскі прывёз на з'езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расійскі шахед4

Маладому чыгуначніку з Брэста пагражае да дванаццаці гадоў за палітыку1

Трамп заявіў, што Украіна і ЗША не павінны былі дазволіць Расіі пачаць вайну8

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё10

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць