Грамадства

Паўла Данейку выключылі з рады дырэктараў Белгазпрамбанка

Белгазпрамбанк змяніў склад сваёй рады дырэктараў, як вынікае з дакумента, які апублікаваны на Адзіным партале фінансавага рынку, паведамляе Sputnik. У новым складзе няма Паўла Данейкі — бізнэсмена, звязанага з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

У папярэдняй версіі дакумента ад 15 сакавіка 2022 года Данейка ўсё яшчэ лічыўся ў радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. Цяпер жа ў спісе членаў засталіся толькі два незалежныя дырэктары: Аляксандр Казначэеў (топ-менеджар Маскоўскага крэдытнага банка) і Кірыл Левін (топ-менеджар Рассельгасбанка). 

Данейка прыйшоў на пасаду незалежнага дырэктара ў банк у 2018 годзе, з'яўляючыся на той момант кіраўніком групы кампаній ІПМ. У 2020 годзе ён уваходзіў у Каардынацыйную раду, а ў верасні 2021 года некаторыя дзяржаўныя медыя падверглі Данейку крытыцы за сувязі з апазіцыяй.

Пазней эканаміст пакінуў краіну, спачатку жыў у Кіеве, а цяпер у Вільні. З'яўляецца адміністрацыйным дырэктарам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.

У Беларусі ён быў вядомы таксама як бізнэс-лектар, удзельнік назіральных радаў кампаній «Мілавіца», «Фармленд» і «Гомсельмаш». Уваходзіў і ў розныя аўтарытэтныя бізнэс-арганізацыі, у тым ліку і ў грамадска-кансультатыўную раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі Беларусі.

У 1995—1996 гадах Павел Данейка быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання, уваходзіў у склад фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», якая гуртавала людзей, звязаных перадусім з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй.

Каментары

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць