Каханне і сэкс22

Калі і дзе быў першы пацалунак? Навукоўцы высветлілі, з якога часу людзі навучыліся цалавацца ў вусны

Паводле новых даследаванняў, людзі, якія былі ў рамантычных адносінах, пачалі цалавацца ў вусны 4500 гадоў таму — гэта значыць як мінімум на тысячу гадоў раней, чым лічылася да гэтага часу. Таксама высветлілася, што гэтая традыцыя, хутчэй за ўсё, прыйшла з Блізкага Усходу, а не з Паўднёвай Азіі, як меркавалі да сённяшняга дня.

Гэтая гліняная таблічка са старажытнай Месапатаміі паказвае, што пацалунак у вусны быў для жыхароў гэтых зямель часткай інтымнай блізкасці. Фота: Універсітэт Капенгагена

Па словах навукоўцаў, упершыню гэтая практыка, падобна, з'явілася ў грамадстве, якое засяляла тэрыторыю паміж рэкамі Тыгр і Еўфрат, якая раней называлася Месапатаміяй, а цяпер ёсць часткай Ірака і Сірыі, піша Бі-бі-сі.

Раней лічылася, што першымі цалавацца ў вусны пачалі ў Індыі ў 1500 годзе да нашай эры.

Да новых высноў, апублікаваных у часопісе Science, навукоўцаў падштурхнулі старажытныя манускрыпты з Месапатаміі, якія раней, з іх слоў, былі вывучаныя недастаткова старанна.

Згадкі інтымнага пацалунку ўпершыню сустракаюцца ў старажытных тэкстах, датаваных 2500 годам да нашай эры.

Па словах доктара гісторыі з Універсітэта Капенгагена Троелса Панка Арбеля, гэтыя тэксты наносіліся на гліняныя таблічкі, тысячы з якіх захаваліся да сённяшняга дня.

Традыцыя сяброўскіх або роднасных пацалункаў у лоб, шчаку ці руку існавала значна раней і была распаўсюджаная ў многіх культурах.

Але толькі ў месапатамскіх тэкстах гаворыцца, што такія пацалункі ў асноўным практыкаваліся жанатымі парамі, аднак яны таксама дапускаліся як дэманстрацыя намераў закаханага свабоднага чалавека.

Па словах доктара Арбеля, гэта не азначае, аднак, што інтымныя пацалункі прыдумалі менавіта ў Месапатаміі. Цалкам магчыма, што туды яны таксама прыйшлі аднекуль яшчэ, проста былі апісаны жыхарамі менавіта гэтага рэгіёна.

«Многія тысячы гэтых гліняных таблічак захаваліся да нашых дзён, і ў іх ёсць наглядныя прыклады таго, што ў старажытнасці пацалункі лічыліся часткай рамантычнай блізкасці, сапраўды гэтак жа, як пацалункі маглі быць часткай сяброўскіх і сямейных адносін, — кажа ён. — Таму пацалункі не варта разглядаць як звычай, які паўстаў выключна ў нейкім адным рэгіёне і распаўсюдзіўся адтуль, а хутчэй практыкаваўся ў многіх старажытных культурах на працягу некалькіх тысячагоддзяў».

Штуршок для эпідэмій?

Даследаванні таксама паказваюць, што традыцыя інтымных пацалункаў магла даць штуршок распаўсюджванню віруса герпесу і ўзбуджальнікаў дыфтэрыі. Першыя масавыя выпадкі захворвання абедзвюма хваробамі супадаюць па часе са з'яўленнем звычкі цалавацца ў вусны.

«Існуе значны аб'ём медыцынскіх тэкстаў з Месапатаміі, у частцы якіх згадваецца хвароба з сімптомамі, якія нагадваюць вірус простага герпесу 1-га тыпу (ВПГ-1)», — кажа доктар Арбель, які спецыялізуецца ў галіне старажытнай медыцыны.

Па словах яго калегі доктара Сафі Ланд Расмусэн, новыя высновы аб практыках інтымных адносін у старажытным свеце дапамагаюць не толькі лепш уявіць гістарычныя падзеі і сацыяльныя сувязі ранняга перыяду. Яны таксама даюць уяўленне аб ранніх механізмах перадачы патагенаў, што ў сваю чаргу дапаможа ў даследаваннях старажытных ДНК.

Каментары2

  • Жвір
    20.05.2023
    Ха, знайшлі праблему, штуршок да герпесу... Да цяжарнасьці гэта штуршок, з усімі выцякаючымі... Некаторых за такое з Эдэму выперлі,.. вось так і жывем з тэй пары... А на таблічцы той глінянай зусім і не пацалунак у вусны. Вы ж падзівіцеся, дзе там вусны, і дзе там што...
  • знать
    21.05.2023
    ну
    Жіру лучше в розовых попках юнг
    знать

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць