Ежа1313

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Яго паху дастаткова, каб у доме з’явілася атмасфера свята. Дарэчы, смачны глінтвейн можа быць і безалкагольны — калі гатаваць яго з соку чырвонага вінаграду.

Фота: BBC Food

Інгрэдыенты для глінтвейну могуць вар'іравацца ў залежнасці ад вашых густаў і наяўнасці іх дома. Каб згатаваць глінтвейн, вам спатрэбіцца:

  • 1 вялікі апельсін або лупіны апельсінаў, свежыя ці сухія
  • 3 лімоны або лупіны лімонаў, свежыя ці сухія
  • 12 бутонаў сушанай гваздзікі
  • 2 мандарыны, калі маеце
  • 2 бутэлькі чырвонага віна па 750 мілілітраў або паўтара ці два літры вінаграднага соку
  • 2 палачкі карыцы
  • 150 грамаў цукру (па жаданні)
  • брэндзі на смак (па жаданні)
  1. Акуратна ачысціце апельсіны і лімоны ад цэдры так, каб яна была дужа тонкая. Можаце скарыстацца прыладай для луплення гародніны. Адцісніце з садавіны сок і адстаўце яго ўбок.
  2. Уторкніце бутоны гваздзікі ў мандарыны.
  3. Наліце віно ці сок і 1,2 літра халоднай вады ў вялікую каструлю з тоўстым дном, дадайце цэдру і сок цытрусавых. Пакладзіце туды ж мандарыны з гваздзікай і карыцу. Давядзіце сумесь да кіпення, потым трохі зменшыце агонь, накрыйце каструлю і працягвайце варыць глінтвейн — можна менш, можна больш, да гадзіны. Падчас гатавання паступова дадавайце цукар, пакуль глінтвейн не стане дастаткова салодкі на ваш густ (магчыма, у вас застанецца лішні цукар).
  4. Працадзіце глінтвейн і падавайце яго гарачым у кубках.

Рэцэпт на выхадныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Каментары13

  • пэўна рэд. 'ведае' толк у глінтвейне
    21.01.2023
    ай. нейкі так сабе рэцэпт. шмат вады. мала спецый. доўга варыць
  • няма таго, што раньш было
    21.01.2023
    у нашым мясцовым Віталюры крамка сухафруктаў* і спецый была, якую трымаў таджык. ён фармаваў для пакупнікоў розныя наборы спецый - для мяса, для рыбы, а нам з мужам для глінтвейну )
    вось вярталіся мы з пакатушак у Букаўлі, зарулівалі за наборам пад глінтвейн, ставілі фільм, сядалі і ўспаміналі, як мы класна пакаталіся

    даўно няма той крамкі са спецыямі
    вось-вось не будзе ці ўжо няма таго Віталюра
    Букавель (мой любімы) ёсць, але наўрад ці мы калі тыды ўжо паедзем
    ды й нават кінасенсаў тых хатніх даўно ўжо няма

    * дарэчы, спадарства, а як будзе "сухофрукт" па-беларуску? ну не суха ж садавіна? а як?
  • ванючая шпрота за 5 бакинских рублей
    21.01.2023
    ZVir, а как в этом году Калядны кирмаш? карасива-карашё?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне1

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне1

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць