Некалькі тыдняў таму CEO і заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін пабываў у Кіеве. Пра гэта ён напісаў у LinkedIn.

«Некалькі тыдняў таму мне выпаў гонар наведаць Кіеў і ўбачыць стойкасць горада, сілу духу і адвагу людзей ва Украіне. Сустрэўся з многімі членамі ўкраінскай каманды EPAM. Каманда, якая нястомна дамагаецца вынікаў, нягледзячы на расійскую агрэсію, нягледзячы на ўсе немагчымыя перашкоды, нягледзячы на пастаянныя клопаты аб бяспецы сваіх родных і блізкіх… і нягледзячы на ўсё і ўсіх, што проста немагчыма ўявіць у нашым звычайным жыцці… Дзякуй, EPAM Украіна!» — напісаў Аркадзь Добкін.
Каментары