Грамадства

Вярхоўны суд пакінуў вялізныя прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» ў сіле. Хутка іх этапуюць у калоніі

31 мая ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». Сёння суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.

Прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову былі абвешчаныя паўгода назад, 14 снежня.

Сёння прысуд па абвінавачванні Статкевіча па ч. 1 арт. 293 КК; Ціханоўскага, Сакава, Папова (ч. 1 арт. 293, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 191, ч. 1 арт. 342 КК); Цыгановіча, Лосіка (ч. 1 арт. 293, ч. 3 арт. 130) пакінутыя без змен, апеляцыйныя скаргі — без задавальнення.

Сяргей Ціханоўскі атрымаў найбольшы тэрмін — 18 гадоў калоніі; Статкевіча асудзілі да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму; Лосіка і Цыгановіча — да 15 гадоў калоніі; Папова і Сакава — да 16 гадоў калоніі. Таксама з іх спагналі больш за 2,5 млн рублёў для пакрыцця матэрыяльнай шкоды, «нанесенай злачынствам».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя. 

Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі, але цягам яшчэ некалькіх дзён іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі. 

Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.

Каментары

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць