Ежа44

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам

Ледзь не кожную восень перад многімі беларусамі — асабліва тымі, у каго ёсць дача ці дом у вёсцы — паўстае сакральнае пытанне: Куды Падзець Яблыкі? Сёлета, магчыма, гэтая праблема тычыцца хутчэй грыбоў. Але для тых, каму ўжо надакучыла традыцыйная шарлотка, а яблыкі ўсё не заканчваюцца, у мяне ёсць выдатны варыянт.

Гэты кекс, можна сказаць, не «з яблыкамі», а «з яблыкаў», бо цеста ў ім — абсалютны мінімум. Затое шмат карысных і смачных дадаткаў накшталт арэхаў і разынак, а таксама неспадзяванка — праслойка з сыру, якая дадасць пікантнасці і незвычайнасці. 

Вам спатрэбіцца:

  • 300 г яблыкаў (лепш кіслыя)
  • 50 г цукру
  • 75 г мукі
  • 1/2 ч.л. разрыхляльніку
  • дробка солі
  • 25 г пасечаных арэхаў (фундуку)
  • 50 г разынак
  • 60 мл алею без паху
  • 1 яйка
  • 150 г цвёрдага сыру (любога, накшталт «Сметанковага»)

Як гатаваць:

1. Яблыкі пачысціць і парэзаць тонкімі лустачкамі.

2. Змяшаць муку, цукар, разрыхляльнік, соль, разынкі і арэхі. Дадаць яблыкі, перамяшаць.

3. Узбіць яйка з алеем і дадаць у яблычна-мучную сумесь.

4. Выкласці ў форму палову цеста, зверху выкласці буйна нацерты сыр, затым пакласці рэшту цеста.

5. Выпякаць на 170ᵒС каля 1,5 гадзіны. 

Чытайце таксама:

Пакуль сезон. Гэты шыкоўны пірог са слівамі варта спячы як найхутчэй

Каментары4

  • do
    12.10.2024
    Па той колькасці непатрэбных яблык я пасля двух тыдняў з гэтымі кексамі ў дзверы не пралезу
  • Acab
    12.10.2024
    хамса ў тамаці, качка ўсё ж будзе правільней. Вуткай клічуць гарэлку ў суседзяў на захадзе.
  • хамса ў тамаці
    12.10.2024
    Acab, гэта трасянка. на свой "высокі" "слог" паглядзіце, "моўнік"
    і яшчэ. а як па-беларуску будзе "газетная утка"? газетная качка?

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць