Каханне і сэкс1111

Вядомы футуролаг: у 2050 годзе сэкс з робатамі стане больш папулярным за сэкс з людзьмі

Ен Пірсан, вынаходнік, які зрабіў кар'еру на прадказаннях будучыні для PR-кампаній, падрыхтаваў даклад пра будучыню сэксу.

Робаты паволі выцясняюць чалавека з розных сфер дзейнасці, а вельмі хутка штучны інтэлект заменіць натуральны ў інтымным жыцці. Пра гэта піша The Daily Mail, спасылаючыся на даклад брытанскага футуролага Ена Пірсана.

Людзі будуць купляць робатаў, каб выкарыстоўваць іх ў побыце. Пры гэтым, зразумела, ніхто не стане абзаводзіцца непрывабным вырабам. Далей ўладальнікі пачнуць ўсталёўваць з робатамі ўзаемаадносіны і ўрэшце непазбежна зоймуцца з імі сэксам.

Ужо цяпер можна набыць True Companion Roxxxy (Сапраўдную кампаньёнку Roxxxy), але тэхналогія будучыні зробіць такіх ботаў яшчэ больш рэалістычнымі. Фота AFP / Getty Images.

Такім чынам, на думку Пірсана, жанчыны і мужчыны пачнуць замяняць сваіх партнёраў у спальні на андроідаў ўжо на працягу бліжэйшых 10 гадоў.

У дакладзе гаворыцца, што сэксботаў (на фота) можна будзе выкарастоўваць у стрыптыз-клубах. Фота: César Vonc.

Сэкс-робаты будуць «ідэальна падыходзіць для тых людзей, якія хочуць жыць сваімі фантазіямі без строгіх і эмацыйных абавязацельстваў, якія ўласцівы рэальным адносінам», гаворыцца ў дакладзе Пірсана. Тым не менш, адзначае ён, шмат хто лічыць, што сэкботы небяспечныя і недапушчальныя, паколькі могуць сур'ёзным чынам разбурыць чалавечыя адносіны.

У 2030 годзе большасць людзей будзе мець досвед заняткаў рознымі формамі віртуальнага сэксу з дапамогай адмысловых прыладаў. Напрыклад, кантактных лінзаў, якія дазваляюць «ўдасканальваць» знешні выгляд свайго партнёра, рабіць яго візуальна прывабным і больш статным, ці ўвогуле замяняючы яго фізіяномію на твар якой-небудзь знакамітасці. І гэта будзе таксама натуральна, як сёння — прагляд порна, сцвярджае Пірсан.

У дакладзе прагназуецца, што большасць пар будзе выкарыстоўваць віртуальную рэальнасць ў спальні ужо ў 2035 годзе, каб выпрабаваць розныя сэксуальныя сцэнары і нават практычна змяніць знешні выгляд свайго партнёра. Ілюстрацыя: Вondara.co.uk

У 2035 годзе, лічыць Пірсан, падобныя сэкс-цацкі будуць у большасці дамоў. А яшчэ трохі пазней — прыблізна да 2050 года — сэкс з робатамі стане нават больш папулярным за сэкс з людзьмі.

Пірсан таксама лічыць, што ў будучыні многія робаты змогуць ўсталёўваць сувязь з нервовай сістэмай чалавека і нават задзейнічаць яго мроі. У выніку механічныя машыны атрымаюць амаль дасканалы штучны інтэлект, гатовы прапанаваць чалавеку «адрэгуляваную асобу з тым эмацыйным багажом, які ён хоча».

Ад гэтага «сэкс стане прасцейшым, бяспечнейшым, часцейшым і значна прыемнейшым», лічыць футуролаг.

Каментары11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць