У Брэсце пад «экстрэмісцкую адміністратыўку», імаверна, трапіў дырыжор аркестра акадэмічнага тэатра
У раскладзе суда Ленінскага раёна Брэста ўчора з’явілася імя Аляксандра Анатольевіча Куўшыннікава. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Аднак у Брэсце чалавек з такімі ініцыяламі вядомы як дырыжор сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (з 2007 года) і кіраўнік духавога аркестра Брэсцкага музычнага каледжа.
У сацсетках ён апошні раз быў анлайн у панядзелак, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Каментары