У Пінску за «экстрэмізм» маглі судзіць шматгадовага кіраўніка мясцовай гаспадаркі
У судзе Пінскага раёна і Пінска 18 лютага адзначылася імя Валерыя Антонавіча Кулішэвіча. Мужчыну ставілі ў віну «распаўсюд экстрэмізму» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Валерый Кулішэвіч. Фота: «Заря»
Імя асуджанага цалкам супадае з ініцыяламі дырэктара ААТ «Аснежыцкае», якім той кіруе з 2000 года, гэта значыць амаль чвэрць стагоддзя.
Валерыя Кулішэвіча неаднаразова ўзнагароджвала раённая і абласная адміністрацыя, а яшчэ ён быў дэпутатам Пінскага райсавета папярэдняга, 28-га, склікання.
Каментары