Вяртанне беларускіх біятланістаў на міжнародныя спаборніцтвы зараз нават не разглядаецца
Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў заявіў, што беларусы і расіяне не вернуцца, пакуль не скончыцца вайна.

Прэзідэнт IBU Оле Далін адказаў на пытанне аб допуску беларускіх і расійскіх біятланістаў да міжнародных спаборніцтваў.
Далін адзначыў, што гэта зараз увогуле не абмяркоўваецца, піша NRK.
«Цяпер такое пытанне нават не разглядаецца. Але мы спадзяёмся, што гэты ваенны канфлікт скончыцца, бо Расія і Беларусь — дзве вельмі важныя біятлонныя нацыі», — сказаў Далін.
Беларускія і расійскія біятланісты былі адхілены ад удзелу ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах пад эгідай IBU пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Цяпер спартсмены дзвюх краін удзельнічаюць выключна ў беларуска-расійскіх спаборніцтвах. А беларускія чыноўнікі робяць выгляд, што гэтыя турніры ні ў чым не саступаюць Кубку свету, або чэмпіянату свету па біятлоне, які зараз праходзіць у Швейцарыі.
Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету. І вось чаму
Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету
На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА
Беларускія біятланісты прапусцяць спаборніцтвы дзеля ўдзелу ў выбарах
Беларускіх канькабежцаў дапусцілі да алімпійскай кваліфікацыі ў нейтральным статусе
Каментары