Спажыванне энергіі да сярэдзіны стагоддзя павялічыцца амаль на чвэрць, але гэта не азначае, што будучыня за выкапнёвым палівам.

Як піша Bloomberg, паводле новага даклада кампаніі Shell Plc, штучны інтэлект (ШІ) можа прывесці да значнага росту энергаспажывання ў розных галінах, але адначасова дапамагчы скараціць вугляродную інтэнсіўнасць энергасістэмы ўдвая да 2050 года.
Павышэнне прадукцыйнасці дзякуючы ШІ, у тым ліку аўтаматызацыя вытворчасці, будзе спрыяць істотнаму эканамічнаму росту.
Пры гэтым спажыванне нафты да 2030-х гадоў вырасце на 3—5 мільёнаў барэляў у дзень, пасля чаго дасягне піку і пачне паступова зніжацца. Аднак выкарыстанне нафтапрадуктаў чакаецца нават у XXII стагоддзі.
Вугаль як крыніца электраэнергіі перастане расці да 2030 года, а прыродны газ — да 2035-га, гаворыцца ў справаздачы. Пасля гэтага новыя электрагенерацыйныя магутнасці не будуць дадавацца за кошт гэтых рэсурсаў.
Даклад, апублікаваны 12 лютага 2025 года, стаў першым глабальным аглядам энергетычнага рынку за два гады ад Shell і ўпершыню ўключае сцэнарыі з ШІ. У дакуменце, падрыхтаваным навукоўцамі і эканамістамі кампаніі, разглядаюцца тры магчымыя сцэнарыі развіцця падзей. Уся яны прадказваюць перавышэнне парога ў +1,5°C, які быў узгоднены 196 краінамі ў Парыжскім пагадненні 2015 года.
Аднак Shell прагназуе паскарэнне скарачэння вугляродных выкідаў у будучыя дзесяцігоддзі. Прычым, як адзначаюць аўтары, ШІ будзе спрыяць зніжэнню забруджвання ва ўсіх энергетычных сістэмах — ад транспарту да вытворчасці. Гэта можа прадухіліць павышэнне сярэдняй глабальнай тэмпературы на 3—4°C.
Сцэнарыі Shell прагназуюць, што электрычнасць стане асноўнай крыніцай энергіі для транспарту, вытворчасці і ацяплення, замяняючы нафту, газ і вугаль. Адначасова тэхналогіі выдалення вугляроду будуць развівацца і станавіцца больш даступнымі, што дапаможа паступова зніжаць глабальныя выкіды CO₂ і зробіць энергасістэму больш экалагічнай.
«Любы аналіз, накіраваны на дасягненне нулявых выкідаў CO₂ да 2050 года, павінен у поўнай меры ўлічваць выкарыстанне тэхналогій кіравання і выдалення вугляроду», — гаворыцца ў дакладзе.
Каментары
Выбросы никак не влияют на изменения температуры.