Грамадства22

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з навучэнцамі і педагогамі Мінскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага каледжа расказаў, калі плануецца завяршыць рэканструкцыю ці будаўніцтва некаторых важных гарадскіх аб'ектаў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Кінатэатр «Масква». Фота: Яндэкс-Карты

Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, рэканструкцыя кінатэатра «Масква» ў сталіцы Беларусі завершыцца да 9 мая. Як лічыць чыноўнік, «абноўлены кінатэатр стане месцам прыцягнення моладзі».

Акрамя таго, да Дня горада ў Лошыцкім парку адкрыюць аб'ект для правядзення шлюбаў. Ён размесціцца на вуліцы Чыжэўскіх у адным з гістарычных будынкаў, якія рэканструююць. Цырымоніі шлюбу збіраецца арганізоўваць у тэатралізаванай форме з улікам гістарычных традыцый. Акрамя таго, у парку пабудуюць рэстараны і гатэль для маладых.

Таксама ў Мінску праводзіцца мадэрнізацыя шэрагу медыцынскіх устаноў.

«Работы па шэрагу аб'ектаў аховы здароўя ўжо завершаныя. У стадыі абнаўлення — 6-я клініка. Будзе пабудаваны новы корпус 11-й бальніцы. Усё гэта для таго, каб напоўніць установы аховы здароўя сучасным абсталяваннем, якія дазваляюць выяўляць захворванні на ранняй стадыі і праводзіць эфектыўнае лячэнне».

Да мая таксама мае быць здадзены Нацыянальны футбольны стадыён. Завяршаюцца работы па будаўніцтве двух фізкультурна-спартыўных цэнтраў — у Лошыцы і Каменнай Горцы, а таксама рэканструююцца каля 80 спартыўных пляцовак па месцы жыхарства. 

Каментары2

  • Ян
    11.02.2025
    Такія назвы трэба дэкамунізаваць
  • Неізторык
    12.02.2025
    Ян, па месцу знаходжання ў летапісным мястэчку, гэта Няміга.
    Кінатэатр Няміга - гучыць прыгожа.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне7

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне7

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць