7 лютага ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска з'явілася імя і прозвішча Георгія Каржанеўскага, журналіста і культуролага, які рабіў агляды мастацкіх падзей для розных рэгіянальных выданняў. Яго вінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмізму» і «прапагандзе нацысцкай сімволікі», піша «Віцебская вясна».

Георгій Каржанеўскі
Адміністрацыйную справу Георгія Каржанеўскага паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і ч. 2 арт. 19.10 КаАП разбірала суддзя Кацярына Цыбульская.
Судовае рашэнне па справе Каржанеўскага пакуль не вядомае. У апошнія гады ён адышоў ад журналісцкай працы, а больш займаўся ўласнымі культуралагічнымі праектамі, час ад часу ездзячы за мяжу — на заробкі і да сяброў.
Каментары