Грамадства

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

Кірыл Вевель прысуджаны да трох гадоў зняволення, але яму збіраюцца павялічыць тэрмін.

Кірыл Вевель. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага 2025 года пачынаецца суд над палітвязнем Кірылам Вевелем.

Ён быў арыштаваны ў студзені 2024 года і прысуджаны да 3 гадоў зняволення за «заклікі да санкцый», прычым прысуд уступіў у сілу ў лістападзе 2024 года.

Цяпер Вевелю інкрымінуецца ўдзел у нейкім «экстрэмісцкім фарміраванні» (361-1 ч.3 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні варожасці (130 ч.1 Крымінальнага кодэкса). Па новым абвінавачванні хлопцу пагражае да 6 гадоў зняволення.

40-гадовы Кірыл Вевель — чалавек з тэхнічнай адукацыяй, але адзначыўся напісаннем сцэнароў і музыкі. Пасля школы скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія прадаюць прамысловую тэхніку. Таксама ён у 2015 годзе быў заснавальнікам невялікай кампаніі Грыфком-вектар, якая прадае камплектуючыя для канвеераў (закрылася ў 2021 годзе).

Вевель піша музыку і сцэнары да фільмаў. Ён ёсць таксама ў рэестрынацыянальных праваўладальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць