У Віцебску пачалі судзіць палітвязня Міхаіла Лабаня, уладальніка ювелірнай майстэрні
Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні «Самародак», які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча.

Яго абвінавацілі ў «паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), піша «Вясна».
У маі 2022 года суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу 100 базавых велічынь. Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Але ў маі 2024 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
У Віцебскім абласным судзе 29 студзеня Міхаіла пачалі судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу разглядае суддзя Аляксандр Абашын.
Каментары