На наступным тыдні працягнецца цёплая зіма, сярэдняя тэмпература на 4-7° C вышэйшая за сярэднюю, распавёў сіноптык Дзмітрый Рабаў. Студзень будзе нібыта сакавік.

У пачатку тыдня будзе без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература ўначы -1… + 5°C. Удзень у панядзелак ад +4 да +7°C, у аўторак +5…+9°C.
Бліжэй да сярэдзіны тыдня ў большасці раёнаў пройдуць ападкі. Ноччу і раніцай туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Уначы ў сераду +1 … + 6°C, у дзённыя гадзіны ад + 6 да + 11°C.
Папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор'я стане фарміраваць вобласць высокага атмасфернага ціску і малаактыўны атмасферны фронт. Лакальна пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Вільготнасць да 80%. Ноччу 0 … +5°C, днём у чацвер + 5…+8°C, у пятніцу трохі халадней — ад + 1 да + 5°C.
У першыя выходныя лютага на надвор'е адаб'ецца ўплыў антыцыклону з цэнтрам над Румыніяй, чакаецца без істотных ападкаў.
Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны. Ноччу і раніцай месцамі туман. Ноччу каля 0°C, у сярэдзіне дня ў суботу да +3°C, у нядзелю да +2°C.
Каментары