Аўтапарк міжгародніх маршрутаў папоўнілі новымі кітайскімі аўтобусамі. Імі заменяць некаторыя маршруткі. Пра гэта паведаміла Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў.

Фота: mapbel.by
Больш за 10 аўтобусаў Zhongtong закупілі для маршрутаў Гродна — Мінск і Слонім — Мінск.
На абнаўленне парку перавозчыкі выдаткавалі больш за $1,5 млн.
Новыя аўтобусы разлічаны на 40−55 пасажыраў.
Яны абсталяваныя аўтаномнымі абагравальнікамі, кандыцыянерамі, USB-партамі. Акрамя таго, у аўтобусах ёсць вялікае багажнае аддзяленне.
Каментары