Стала вядома пра арышт аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча
На сайце эканамічнага факультэта БДУ яго называюць сярод знакамітых выпускнікоў.

Дзмітрый Цімафіевіч — адзін з самых публічных беларускіх аўдытараў.
Ураджэнец Салігорска. Ён скончыў эканамічны факультэт БДУ ў 2014 годзе. У 2013-2020 працаваў у аўдытарскай кампаніі KPMG, з 2020 года кіруе аўдытарскай кампаніяй IQT. Актыўна дае каментары, праводзіць семінары і трэнінгі.
Уваходзіў у грамадска-кансультатыўную раду па пытаннях аўдытарскай дзейнасці Міністэрства фінансаў Беларусі.
Апроч таго, Цімафіевіч — майстар спорту па плаванні.
Дзмітрый актыўна абнаўляў свае сацсеткі, аднак тры месяцы таму прапаў з іх.
30 студзеня 2025 года Дзмітрыя Цімафіевіча пачынаюць судзіць у судзе Ленінскага раёна Мінска. Яму інкрымінуецца ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Магчымае пакаранне — ад арышту да 4 гадоў калоніі. Суддзя — Настасся Ачалава.

Каментары