Каханне і сэкс55

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»

Журналістка Яўгенія Сугак патлумачыла гэты падыход.

Яўгенія Сугак. Скрын відэа ютуб-шоу «Уехавшие/оставшиеся»

У новым ютуб-шоу «Уехавшие/оставшиеся» абмяркоўвалі адносіны мужчын і жанчын, спатканні і дадаткі для знаёмстваў.

Журналістка, аўтарка праектаў «Мне таксама не падабаецца» і «Гадзіннічак цікае» Яўгенія Сугак выказала сваё меркаванне наконт таго, хто павінен плаціць на першым спатканні.

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна. То-бок, гэта не тыя сумы, якія ты супер сэканоміш, калі ён купіць табе вячэру. Не, гэта тыя грошы, якія трэба патраціць. Затое гэта цябе вызваляе.

Мы ўсе дарослыя людзі, мы ўсе разумеем, што за вячэру ніхто нікуды ні з кім ісці не павінен. Але ўсё адно, калі за цябе заплацяць, у цябе крыху з'яўляецца такое часта, што ты ўжо, можа быць, штосьці і не сказала б, што ты думаеш, не была б настолькі прамалінейнай ці яшчэ штосьці.

Не трэба вось гэтага лішняга кантэксту, не трэба, каб у іх быў гэты кантэкст»,

— выказалася Яўгенія.

Марына Ментусава, блогерка і гендарная асветніца, яе падтрымала.

«У мяне была сітуацыя, калі я заплаціла за сябе на спатканні, і мужчына пасля сказаў, што ён не будзе больш са мной сустракацца ў прынцыпе. Эга — вось гэты мем з шарыкам з мужчынскім эгам і literally nothing [літаральна нічога], іголачкай, якім што заўгодна можа нашкодзіць», — сказала Марына.

Каментары5

  • Праўда жыцця
    01.12.2024
    Хто блогерку корміць, той яе і танцуе.
  • Аааа
    01.12.2024
    А почему только на первом?
  • Clown World
    01.12.2024
    Ах, дык гэта тая Ментусава, якая абурылася, што яе кінуў паляк і на расейскай з маюцкамі нешта там пісала пра "сторис под Меладзе".

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне8

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне8

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць