Грамадства44

Кіраўнік «Белсата» расказаў, як схуднеў на 35 кілаграмаў

«Раней я рэдка ўзважваўся, але памятаю як аднойчы, гадоў 10 таму, пабачыў на вазе… 112 кг, а пэўна было і болей», — напісаў Аляксей Дзікавіцкі ў сваім фэйсбуку.

«З усіх бакоў раптам пачала заліваць інфармацыя (публікацыі ў медыя, настойлівая рэклама ў сетках) пра чароўныя спосабы пахудзення — нейкія «галівудскія» таблеткі, цудадзейныя дыеты і гэтак далей. Не выключаю, што нешта з гэтага можа неяк там дзейнічаць, але ёсць усё ж больш просты і здаровы, хаця можа і не такі хуткі, як абяцае рэклама, спосаб — рух і змена рэжыму харчавання. Прычым без аніякіх дадатковых фінансавых сродкаў. Часта чую пытанні — а ты як гэта зрабіў, дык коратка распавяду пра тое, што праверыў на сабе.

Чытайце: «У мяне сваяк — пілот, ён прывозіць». Як у Беларусі прадаюць «Азэмпік», які абяцае фігуру мары

Раней я рэдка ўзважваўся, але памятаю як аднойчы, гадоў 10 таму, пабачыў на вазе… 112 кг, а пэўна было і болей. 

Аляксей Дзікавіцкі некалькі гадоў таму. Фота з яго фэйсбука

Ну дык вось што зрабіў. Яшчэ раней кінуў есці мяса, але гэта не паказчык, бо тлустых рэчаў хапае і без сала.

Потым пачаў рэгулярна хадзіць пехатой на працу: кіламетр — рэшта транспартам, потым два, потым тры — столькі было да офісу. Потым пачаў вяртацца пехатой таксама, калі надвор’е дазваляла. Пасля кавіду ўжо і не купляў сабе праязны, хаця да працы цяпер ужо 5 км у адзін бок.

Пару гадоў таму пачаў паволі адціскацца ад падлогі. Таксама пачаў ад 10 разоў, а цяпер магу ў разы болей. У выніку дакаціўся да таго, што некалькі месяцаў таму пайшоў нават у спартзал — без фанатызму, але ніколі не думаў, што зраблю гэта ў 51.

Што да харчавання, дык есці позна ўвечары дакладна не варта. Мінімум надта тлустага і смажанага, тартоў розных ды маянэзаў, мучнога.

Лепей кашы, капуста ды іншая зеляніна, яблыкі, рыба, соя, малочка, цёмны шакалад і гд. Насамрэч гэтыя прадукты каштуюць даражэй, проста трэба перастроіцца і прызвычаіцца. Есці варта па-магчымасці рэгулярна, часцей, але меней — у мяне, на жаль, не заўсёды атрымліваецца. Ну і гатаваць самім.

Па сабе ведаю, што праблемай ёсць гэтак званы «алкагольны жор», але з часам пазбавіўся і ад гэтага.

Аляксей Дзікавіцкі ў красавіку 2024 года

Важны і сон. Хіба пра мяне Шалкевіч спяваў «тут людзі рана кладуцца спаць і рана ўстаюць», а хапае звычайна каля 7 гадзінаў. Сталае недасыпанне шкодзіць у гэтай справе.

Што да таблетак, дык я сапраўды прымаю метфармін, бо маю дыябет другога тыпу. Але цяпер мінімальную колькасць — штодня толькі дзве таблеткі па 500 мг, да пахудзення лекар выпісваў тры па 850 мг! Цукар стабільна ў норме. Кажуць, што метфармін спрыяе скідванню вагі, але перакананы, што адных таблетак, якія б яны не былі, дакладна недастаткова.

Так што ў маім выпадку рух і харчаванне спрацавалі — цяпер мінус 35 кг з тых 112-ці. Але гэта працэс, які расцягнуўся ў мяне на гады, ніякіх там 20 кг цягам 2 тыдняў.

Жадаю поспехаў і вам. А калі маеце пытанні — смела пішыце, ахвотна падзялюся ўсім, што на сабе праверыў». 

Каментары4

  • нявеста Азаронка
    10.05.2024
    каго цікавіць яго фізічная вага ? якая вага ў яго як у чалавека і профі ?
  • Катрусь
    10.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Таки да
    10.05.2024
    Молодец Дзикавицкий. 

Цяпер чытаюць

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць