Першынец у пары з'явіўся, калі зорцы Галівуда было 47 гадоў.

Аб нараджэнні хлопчыка Дыяс і выканаўца Бэнджы Медэн паведамілі ў сацсетках:
«Мы рады аб'явіць пра нараджэнне нашага сына Кардынала Мэдэна. Ён надзвычайны, і мы ўсе так шчаслівыя, што ён тут! Для бяспекі і прыватнасці дзіцяці мы не будзем выкладваць фатаграфіі, але ён вельмі мілы. Пасылаем шмат любові ад нашай сям'і вашай. З найлепшымі пажаданнямі і добрым днём», — напісала Кэмеран Дыяс у інстаграме.
Радасную навіну акторка суправадзіла малюнкам і словамі «Маленькая птушка нашаптала мне».

«Завесці сям'ю ў маладосці … гэта як і ўсё астатняе ў маладосці: ты проста робіш гэта. А ў маім узросце гэта свядомы выбар. І гэта патрабуе вялікай працы», — прызнавалася зорка ў адным з інтэрв'ю.
Чатыры гады таму ў Кэмеран і Бенджы з'явілася дачка Рэдыкс.

Каментары
Калі жанчына робіць свядомы выбар ісці на такія пакуты ў крэсле гінеколага-рэпрадуктолага замест атрымання натуральнага задавальнення ад зачацця ў прыродныя тэрміны з каханым чалавекам, гэта яе асабісты выбар.
Але я думаю, што такіх жанчын, якія свядома робяць такі выбар, няма. Хутчэй яны падвяргаюцца прапагандзе ў смі, якая дурыць жанчын, што трэба да 40-50-ці гадоў адкладваць нараджэнне першага дзіцяці. Але ніхто ім не тлумачыць, якую цану ім давядзецца заплаціць за гэты падман.