Грамадства2222

Павел Латушка назваў колькасць ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі з мая 2020 года па май 2023 года — 136 тысяч

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка ўзяў учора ўдзел у панэлі інаўгурацыі Беларускай канферэнцыі ў Таліне.

Мінск. 10 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

На адкрыцці мерапрыемства Павел Латушка адзначыў, што дэмакратыя пачынаецца з адказнасці, а 2020 год даў магчымасць беларусам узяць адказнасць за свой цывілізаваны выбар. Аднак права беларускага народа на свабодны выбар было перакрэслена гвалтам і рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

«Супраць беларусаў была ўжыта сіла, але беларусы не адказалі на гэта гвалтам. Мы, беларусы, узялі адказнасць за цывілізаваны выбар. Мы адказныя і сёння, не перакладваем гэтую адказнасць на іншых. Але ці дэмакратычны свет узяў адказнасць за Беларусь? На жаль, не», — з сумам канстатаваў экс-міністр культуры і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатра.

Таму, па яго словах: стратэгія на сённяшні дзень — зрабіць усё, каб на падставе сабраных матэрыялаў прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.

«Злачынствы супраць украінскіх дзяцей, ваенныя злачынствы, 136 тысяч ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасці ў перыяд з мая 2020 па май 2023 года — матэрыялы перадаюцца ў Міжнародны крымінальны суд. Справы ў нацыянальных юрысдыкцыях па фактах гвалту ў адносінаў да беларусаў. Што перашкаджае прыцягненню да адказнасці? На мой пункт гледжання як юрыста — нічога. Патрэбна палітычная воля. Зрабіце адзін крок», — зазначыў палітык.

Павел Латушка назваў гэта тэстам на дэмакратыю, які праходзіць не толькі беларускі народ, але і Еўрапейскі саюз.

«Дэмакратыя не пераможа, пакуль не наступіць адказнасць», — рэзюмаваў кіраўнік НАУ. 

Каментары22

  • 2020
    11.11.2023
    А хто возьме адказнасьць за зліў пратэста? Вас там багата розных герояў, што калі помнікі ўсім ставіць - будзе іх больш чым жыхароў у Беларусі (гэта тое самае як Беларусь займае першае месца ў Эўропе па колькасьці мянтоў на 1000 жыхароў, цікава - якая эканоміка выцягне столькі лабатрасаў?)
  • Беларусы
    11.11.2023
    Жудасны здымак. Узброеныя за кошт народных падаткаў бандыты страляюць па народу за тое, што не праглыныў гаўно ад фальсіфікацыі выбараў. Бандыты, мы вас знойдзем.
  • Спадар
    11.11.2023
    Вялікая павага Паўлу Латушка,дзякуй за Вашу працу.Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць