Грамадства1919

«Сур'ёзны сігнал усёй сілавой сістэме». Сілавікі Лукашэнкі аб’яўлены ў вышук

Асобы, якія пацярпелі ад гвалту на тэрыторыі Беларусі, падалі заявы ў пракуратуры шэрагу краін аб завядзенні крымінальных спраў па фактах здзейсненых у дачыненні да іх злачынстваў, звязаных з гвалтам у перыяд затрымання або знаходжання ў зняволенні. Гэтыя злачынствы ўчыняюцца ў кантэксце бягучага шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва ў перыяд з траўня 2020 года па цяперашні час, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС

Гэтыя заявы пацярпелыя асобы маюць права падаць фактычна ў любой краіне свету, паколькі катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або зневажальныя годнасць віды абыходжання ўніверсальна забароненыя.

Па звестках, якія мае каманда НАУ, пракурорамі Польшчы прынятыя рашэнні аб аб'яўленні ў вышук шэрагу беларускіх сілавікоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні актаў гвалту на тэрыторыі Беларусі. Іх імёны не называюцца. 

Гэтыя асобы падлягаюць затрыманню і далейшаму прыцягненню да крымінальнай адказнасці ў рамках механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Польшчы, а таксама тых краін, дзе заведзены падобныя крымінальныя справы.

Пацярпелыя на тэрыторыі Беларусі ад катаванняў і гвалту беларускіх сілавікоў падалі заявы ў пракуратуры Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Украіны і шэрагу іншых краін.

З гэтай нагоды намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:

«Аб'ява ў вышук падазраваных беларускіх сілавікоў — гэта сур'ёзны сігнал усёй сілавой сістэме Лукашэнкі, што ніхто не сыдзе ад адказнасці, і асобы, якія здзяйснялі і працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці, падлягаюць пераследу практычна ва ўсіх краінах свету і далейшаму пакаранню. Гэтыя справы не маюць тэрміну даўніны».

Каментары19

  • Патрыёт
    09.10.2023
    А вось гэта сур'ёзная заява!
  • Спадар
    09.10.2023
    Дык вось ты яки --- "штучны интэлект"....
  • Кацап
    09.10.2023
    Баюсь, балабол Балтушко, ср*ть они хотели на ваш вышук. А беларусов как задерживали, так и задерживают

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink6

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»7

Памёр Алег Васільчанка3

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю29

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня10

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА17

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака4

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц15

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць