На момант смерці жанчына была цвярозай.

Пра смерць жанчыны паведаміў яе знаёмы. Паводле яго слоў, яны пазнаёміліся некалькі дзён таму. Яна, як і ён, нідзе не працавала і злоўжывала алкаголем, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Мужчына знайшоў яе мёртвай у падземнай цеплавой камеры і папрасіў мінака патэлефанаваць у міліцыю. Ніякіх асабістых дадзеных пра сваю знаёмую, акрамя імя, ён не ведаў, а дакументаў пры ёй не было.
Спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правёў дактыласкапіраванне. Праверка атрыманага адбітку пальцаў па базе ДКСЭ дазволіла ўстанавіць асобу памерлай — ёй аказалася 53-гадовая магіляўчанка.
Паводле высноваў экспертаў, прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена, а на момант смерці жанчына знаходзілася ў цвярозым стане.
Каментары