Як раней анансавала выдавецтва «Янушкевіч», з 18 лютага стартавалі продажы рамана Рэя Брэдберы «Марсіянскія хронікі».

Першае беларускае выданне «Марсіянскіх хронік» запрашае чытачоў адкрыць для сябе будучыню вачыма Рэя Брэдберы, якая падаецца адначасова далёкай і неверагодна знаёмай. У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па-майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, калі чалавецтва выйдзе за межы свайго ўласнага свету і прынясе з сабою ўсе ягоныя праблемы?
«Гэтая кніга — для летуценнікаў, філосафаў і ўсіх, хто калі-небудзь глядзеў у неба і задаваўся пытаннем, што ляжыць за яго межамі», — гаворыцца ў анатацыі.
Купіць кнігу можна праз афіцыйны сайт выдавецтва Knihauka.com і праз Amazon.pl.
Каментары