Здарэнні

У Гомелі жанчына выкінула сабаку з акна — зараз яе будуць судзіць

Інцыдэнт адбыўся ў жніўні мінулага года.

Гомельчанка адпачывала ў кампаніі сяброў і выйшла на балкон пакурыць.

Аднак неўзабаве з пятага паверха зваліўся сабака, якую жанчына раней узяла ў валанцёраў.

Гомельчанка патлумачыла гібель сабакі як няшчасны выпадак.

Паводле яе слоў, дым ад цыгарэты патрапіў у вочы, яна пачала адмахвацца і выпадкова выпусціла жывёліну.

Аднак гэтую версію цалкам абверг сусед, які таксама выйшаў на перакур на свой балкон.

Ён заявіў, што добра бачыў, як моцна п’яная жанчына прыціскала да сябе сабаку, потым выцягнула рукі і свядома выпусціла жывёліну.

Мужчына кінуўся на вуліцу, каб дапамагчы, але сабака ўжо быў мёртвы. Тады ён патэлефанаваў у міліцыю.

Зараз гамяльчанку будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое прывяло да яе гібелі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц9

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц9

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць