Грамадства1212

Стала вядома новае месца працы касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай

Марына Васілеўская — касматурыстка і ўладальніца звання Герой Беларусі. Праўда, пра тое, чым яна займаецца кожны дзень, публічнай інфармацыі не так шмат, а ў афіцыйнай біяграфіі — мноства прабелаў. «Люстэрка» пры дапамозе «Кіберпартызан» даведалася, дзе Герой Беларусі была афіцыйна працаўладкаваная ў апошнія гады — да, пасля і падчас палёту ў космас.

Афіцыйная біяграфія з прабеламі

Цяпер Васілеўскай 34 гады. 23 сакавіка 2024 года яна адправілася ў космас пасля 8-месячнай падрыхтоўкі і правяла на МКС 12 сутак.

Дзяржпрапаганда назвала жанчыну «першым касманаўтам суверэннай Беларусі». Аляксандр Лукашэнка даў ёй званне Героя Беларусі, у Мінску паабяцалі паставіць скульптуру, прысвечаную яе палёту.

Аднак усё аказалася не зусім так бравурна, як падала прапаганда. «Люстэрка» высветліла, што «Раскосмас» пазначыў яе як касмічную турыстку — называць жанчыну прафесійнай касманаўткай нельга (асабліва з улікам таго, што яна рыхтавалася да палёту менш за год).

Беларускія дзяржСМІ шмат пісалі пра Васілеўскую, не шкадуючы эпітэтаў. Публічна паведамлялася, што Марына скончыла мінскую школу № 151 у 2008 годзе, а з 2017-га ўладкавалася ў авіякампанію «Белавія», дзе працавала інструктарам-бортправадніком каля сямі гадоў.

Пры гэтым у яе біяграфіі заставаліся прабелы — напрыклад, пра вышэйшую адукацыю не згадвалася ні ў адным з мноства інтэрв'ю. «Люстэрка» адшукала інфармацыю пра тое, што Васілеўская атрымлівала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст» завочна ў прыватнай ВНУ Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (цяпер установа закрытая). У 2024 годзе сама касматурыстка паведаміла, што паступіла ў магістратуру Акадэміі кіравання.

Грамадская арганізацыя і яе камерцыйны «спадарожнік»

Пры дапамозе «Кіберпартызан» журналісты атрымалі даныя афіцыйных рэестраў, у якіх пазначаныя працоўныя месцы Марыны Васілеўскай, пра якія не было вядома раней.

Два самыя свежыя запісы — грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру» і ТАА «ЭкаПрамПанэль». Да абедзвюх арганізацый Васілеўская далучылася ў жніўні 2024 года.

Пра дзейнасць у фондзе міру яна шмат расказвае на сваёй старонцы ў інстаграме, з'яўляецца на яго мерапрыемствах. Як вынікае з апісання профілю Васілеўскай, яна курыруе праект «Школа міру», мэта якога — «садзейнічанне выхаванню дзяцей і моладзі на прынцыпах міру, дружбы, узаемаразумення». Афіцыйна яе пасада называецца так: намесніцы старшыні праўлення па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці Беларускага фонду міру.

А вось пра працу ў камерцыйнай арганізацыі Васілеўская палічыла за лепшае не паведамляць публічна.

«ЭкаПрамПанэль» — беларуская кампанія, якая займаецца вытворчасцю дахавых і сценавых сэндвіч-панэляў. Яе асноўныя ўласнікі — прадпрымальнікі Дзмітрый Падабед і Сяргей Занкевічтаксама звязаныя з кампаніяй «Ізамат-Буд».

Цікава, што ў «ЭкаПрамПанэлі» і «Беларускім фондзе міру» аднолькава завуць кіраўніка — Максім Уладзіміравіч Місько. Пры гэтым дырэктар камерцыйнай арганізацыі не пазначаны на сайце кампаніі ў раздзеле «Каманда», дзе змешчаныя партрэты іншых супрацоўнікаў і кіраўнікоў. Аднак яго поўнае імя значыцца ў раздзеле «Рэквізіты».

На гэтым сувязі камерцыйнай кампаніі і грамадскай арганізацыі не заканчваюцца. Напрыклад, адзін з саўладальнікаў «ЭкаПрамПанэлі» Дзмітрый Падабед прысутнічаў на сустрэчы «Фонду міру» з калектывам Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы ў кастрычніку 2024 года. Бізнэсмена на гэтым мерапрыемстве прадставілі як «актывіста» грамадскай арганізацыі. На гэтую ж сустрэчу прыехала і Марына Васілеўская, якая расказала, што «мір — гэта самае каштоўнае» і як важна ўсё захаваць і памножыць. 

Кіраўнік «Беларускага фонду міру» Максім Місько (на пярэднім плане злева), прадстаўніца фонду і касматурыстка Марына Васілеўская (на заднім плане злева), саўладальнік «ЭкаПрамПанэлі» Дзмітрый Падабед (на заднім плане справа). Ашмяны, кастрычнік 2024 года. Фота: osh.by

Касмічная старонка

З 19 ліпеня 2023 года да 26 красавіка 2024 года Марына Васілеўская была працаўладкаваная ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэты перыяд супаў з «касмічнай» часткай яе біяграфіі. Праз некалькі дзён пасля працаўладкавання ў акадэміі было афіцыйна абвешчана: беларуска пачала рыхтавацца да палёту ў космас. 6 красавіка 2024 года Васілеўская вярнулася з арбіты на зямлю і ў гэтым жа месяцы завяршыла супрацоўніцтва з навуковай структурай.

Якую пасаду Васілеўская афіцыйна займала ў Акадэміі навук — з даступных даных незразумела. Жанчыну рыхтавалі да палёту ва ўпраўленні аэракасмічнай дзейнасці арганізацыі, а на борце яна выконвала навуковыя эксперыменты (з сумнеўнай навуковай каштоўнасцю).

Бортправаднік з «падпрацоўкай»

Да пачатку падрыхтоўкі да палёту Васілеўская была аформленая ў трох арганізацыях адразу:

  • Авіякампанія «Белавія» (з 2017 па 2023 год);
  • ТАА «Беламаркет Хелена Валеры» (з 2019 па 2023 год);
  • ТАА «Хелена Валеры» (з 2022 па 2023 год).

З «Белавія» ўсё зразумела — Васілеўская працавала там бортправадніцай-інструктарам і шмат разоў пра гэта расказвала.

А «Хелена Валеры» і «Беламаркет Хелена Валеры» — гэта кампаніі, якія займаюцца продажам тавараў Duty Free у крамах на межах Беларусі і ў аэрапорце.

Адна з кампаній — «Беламаркет Хелена Валеры» — належыць на 49,99% ТАА «Дыпмаркет» (дзяржаўная фірма, уваходзіць у Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі), а на 50,01% — ТАА «Хелена Валеры». У сваю чаргу, кампанія «Хелена Валеры» належыць дзвюм бізнэсвумен — Алене Скрыпель (на 80%) і Рыце Брыцікавай (на 20%). Скрыпель і Брыцікава таксама займаюць пасады кіраўнікоў дзвюх гэтых юрыдычных асоб.

У адным з інтэрв'ю Алена Скрыпель расказвала, што пазнаёмілася з Лукашэнкам у 1996 годзе. Пасля ў пэўны момант крамы страцілі права гандляваць без пошлін, аднак «чакалі час, пераканалі прэзідэнта ў неабходнасці адкрыць крамы д'юці-фры». Таксама Скрыпель кіруе Беларускай асацыяцыяй гімнастыкі з лістапада 2014 года.

Алена Скрыпель. Фота: НАК

Якую пасаду займала Марына Васілеўская ў гэтых структурах — з даступных даных незразумела. Верагодна, яе адначасовае працаўладкаванне ў «Белавія» і Duty free звязана з продажам тавараў бяспошліннага гандлю на борце самалётаў. Рабіць гэта дазволена ўказам Лукашэнкі, выдадзеным у 2019 годзе.

Раннія гады

У больш ранніх даных — эпізадычныя запісы пра некалькі месцаў працы — за перыяд з 2009 па 2011 год (Васілеўскай у гэты час было ад 19-20 гадоў). У іх ліку — рэстаран, кампанія — прадавец прадуктаў харчавання і мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

З 2013 па 2014 год Марына Васілеўская значылася заснавальніцай юрыдычнай асобы «Марыяна івест» (асноўны від дзейнасці — рознічны гандаль каўбаснымі вырабамі і вяндлінай). Аднак у 2015 годзе кампанія была ліквідаваная.

Каментары12

  • Рубам
    18.02.2025
    Вы ўсё слушна называеце сваімі імёнамі "касмічная турыстка Васілеўская", "агент Дудкін" і г.д. Але трэба быць шчырымі да канца: калі мы пабачым вызначэнні "палітычныя турыстка", "былы міністр дыктатара", "экс-супрацоўнік Губазіка", "шматгадовыя хатаскрайнікі, вымытыя ў палітыку"?
    Людзі ж не ёлупні, усё бачаць!
  • Пеця"космокиборг" Капусцин
    18.02.2025
    прэдлагаю спачатку закинуць на луну трактары и камбайны а потым касманаутау с чарнилам
  • даведка
    18.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне8

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне8

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць