Пра размову стала вядома з паведамлення расійскага МЗС. Ведамства сцвярджае, што яна адбылася сёння па ініцыятыве амерыканскага боку.

Паводле ягоных даных, абмяркоўвалася зняцце атрыманых у спадчыну ад адміністрацыі Байдэна бар'ераў на шляху «ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва».
Чыноўнікі пазначылі ўзаемны настрой на ўзаемадзеянне па Украіне, Палесціне і ў цэлым на Блізкім Усходзе.
Таксама расійскі МЗС паведаміў, што ў самы бліжэйшы час пройдзе сустрэча для ўзгаднення крокаў па ўзаемным зняцці перашкод для працы замежных прадстаўніцтваў Расіі і ЗША.
Акрамя таго, Рубіа і Лаўроў нібыта дамовіліся аб рэгулярных кантактах, у тым ліку для падрыхтоўкі расійска-амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Прэс-рэліз амерыканскага боку пакуль не публікаваўся.
Каментары
Штаты цяпер выглядаюць у 100 разоў адэкватней за Еўрасаюз, дзе Калас працягвае прасоўваць ідэі ваяваць да апошняга ўкраінца.
Толькі сляпыя не бачаць, што трэба дамаўляцца