Эканоміка

Урад запэўнівае, што за два гады Беларусь амаль цалкам забяспечыць сябе памідорамі

Мяркуецца, што да 2027 года Беларусь забяспечыць уласны рынак айчыннымі таматамі на 86%, паведамляе БелТА.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун адзначыў, што цяплічныя гаспадаркі цяпер мадэрнізуюцца, каб зменшыць залежнасць ад імпарту.

Ужо ў 2023 годзе краіна на 100% забяспечыла сябе агуркамі, а вытворчасць таматаў перавысіла запланаваны ўзровень. Да 2027 года плануецца мадэрнізаваць і пашырыць цяпліцы, што дазволіць павялічыць ураджайнасць.

«У перыяд да 2027 года застаецца мадэрнізаваць 9 гектараў пад падсвятленнем і пабудаваць 12,3 гектара новых цяпліц, — паведаміў Уладзімір Гракун. — Усе яны будуць выкарыстоўвацца для вырошчвання таматаў. У выніку да 2027 года мы цалкам забяспечым сябе агуркамі (што ўжо дасягнута) і на 86% — таматамі. Таксама вырошчваем перац, баклажаны, зеляніну, клубніцы і кветкі».

Вырошчванне гародніны ў міжсезонне з выкарыстаннем падсвятлення з’яўляецца, маўляў, дарагой, але рэнтабельнай тэхналогіяй, а дзяржава падтрымлівае сельгаспрадпрыемствы, зніжаючы для іх кошт электраэнергіі і газу. 

«Дзяржаўныя прэферэнцыі даюць магчымасць гэтым прадпрыемствам працаваць з прыбыткам, — удакладніў Гракун. — Па выніках 2024 года няма ніводнага прадпрыемства з адмоўнай рэнтабельнасцю па вытворчасці гародніны (яна складае 5—6%). Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы кошт электраэнергіі для цяпліц ніжэйшы на 23%, а газу — на 30%. Такія захады дазваляюць забяспечыць насельніцтва сваёй прадукцыяй у міжсезонне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі1

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі1

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць